19 красавiка 2024, Пятніца, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ выбіваюць выгадныя пазіцыі ў расейцаў пад Херсонам

1
УСУ выбіваюць выгадныя пазіцыі ў расейцаў пад Херсонам

Захопнікі спрабуюць супраціўляцца, але вымушаныя адыходзіць.

Украінскія абаронцы выбіваюць у расейскіх акупантаў выгадныя пазіцыі ў Херсонскай вобласці. УСУ прасоўваюцца асцярожна і паступова.

Пра гэта расказаў ваенны эксперт і кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка, паведамляе 24 канал.

Паводле ягоных словаў, захопнікі спрабуюць супраціўляцца, але ўкраінскія байцы ўпэўнена ідуць наперад. Надалей вызваленыя пазіцыі могуць стаць плацдармам для шырэйшага контрнаступу.

Як адзначыў Мусіенка, расейскае войска абсталявала лініі абароны, інтэнсіўна мінуе тэрыторыю, завезла вялікую колькасць рэактыўнай артылерыі ("Ураган", "Смерч") з Крыма, што значна ўскладняе вызваленне тэрыторый.

Ён дадаў, што адна з самых галоўных задачаў на гэты момант – захаваць як мага больш жыццяў украінскіх абаронцаў, паступова рухаючыся наперад без празмерных рызыкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках