19 красавiка 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі камандзіра танкавага батальёна з РФ

8
Ва Украіне ліквідавалі камандзіра танкавага батальёна з РФ
ФОТА: BERDSK-ONLINE.RU

Ён меў узнагароды за ўдзел у расейска-чачэнскай вайне.

Украінскія воіны прадаўжаюць «дэнацыфікаваць» акупацыйнае войска РФ. Знішчаны расейскі акупант, камандзір танкавага батальёна расейскай арміі Ягор Меляшэнка.

Пра гэта паведаміў афіцэр Узброеных сілаў Украіны Анатоль Штэфан. 5 ліпеня ліквідаванага захопніка пахавалі ў горадзе Бердск Новасібірскай вобласці, піша сайт obozrevatel.com.

«Камандзір танкавага батальёна падпалкоўнік Ягор Меляшэнка з Бердска зрабіў "крок добрай волі" – афіцыйна дэнацыфікаваўся і дэмілітарызаваўся», – адзначыў Штэфан.

Хаваюць акупанта сёння, 5 ліпеня ў Бердску, дзе ён жыў. Захопнік праз пастанову прыехаць ва Украіну, каб забіваць украінцаў, не дажыў да ўласнага дня нараджэння: 4 ліпеня яму магло споўніцца 44 гады

Як пішуць мясцовыя СМІ, 43-гадовы «тактычны і выканальны вайсковец», Меляшэнка забіваў не толькі ўкраінцаў, але і чачэнцаў. За ўдзел у расейска-чачэнскай вайне быў узнагароджаны медалём, некалькімі нагруднымі знакамі і знакам адрознення «Парашутыст выдатнік». За вайну ва Украіне і паспяховую «дэнацыфікацыю» на ўкраінскай зямлі адзначаны ордэнам мужнасці пасмяротна.

«Парашутыст выдатнік», паводле звестак адміністрацыі Бердска, быў ліквідаваны 24 чэрвеня 2022 года. Паводле версіі мясцовых чыноўнікаў, акупант пераадолеў тысячы кіламетраў і быў «дэмілітарызаваны» ўкраінскімі ваярамі, таму што «абараняў жыхароў Данбаса» і «адстойваў інтарэсы радзімы».

У якой менавіта ўкраінскай вобласці Меляшэнка «абараняў жыхароў Данбаса» і якія «інтарэсы» Расеі, на думку жыхароў Новасібірскай вобласці, апраўдваюць узброеную агрэсію і акупацыю чужых тэрыторый – там не растлумачылі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках