28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад 20 да 100%: як выраслі кошты тэхнікі ў Беларусі ў параўнанні з лютым

2
Ад 20 да 100%: як выраслі кошты тэхнікі ў Беларусі ў параўнанні з лютым

Падаражэлі не толькі імпартныя тавары.

Журналісты "Нашай Нівы" паглядзелі, як з пачатку вайны змяніліся кошты бытавой тэхніку і некаторыя іншыя тавары.

Тэлевізары

На 4 ліпеня, самая танная прапанова на OLED тэлевізар LG, дыяганаллю 55 цаляў, складае 3 999 рублёў (1540 $). У студзені яго мінімальны кошт быў 3 344 рублі, або 1 286 даляраў. Такім чынам, тэлевізар за гэты перыяд падаражэў прыблізна на 20% як у рублёвым, так і ў валютным вылічэнні. (Бягучы курс рубля ў дачыненні да даляра амаль такі ж, як і ў лютым. Разлік вядзецца паводле курсу 2,6 рубля за даляр).

Аднак плюс 20 адсоткаў да цаны — гэта яшчэ дробязі. Так, напрыклад, тэлевізар Samsung дыяганаллю 32 цалі, які ў лютым прадавалі коштам ад 824 рублёў (блізу 315$), зараз каштуе мінімум 1 197 рублёў (460$). Прырост склаў 45% ад даваеннага кошту.

Падобная сітуацыя з тэлевізарам Xiaomi, які дадаў у кошце больш за 40 адсоткаў у параўнанні з лютым. Да пачатку вайны яго прадавалі за 1 512 рублёў, або 580$, цяпер яго можна набыць мінімум за 2 139 рублёў (блізу 790$).

Пралкі

Адзначым, што значнае падаражанне зазнала не толькі бытавая тэхніка замежнай вытворчасці, але і рэчы з пазнакай "зроблена ў Беларусі".

Так, пралка ATLANT, якую зімой можна было набыць за 768 рублёў (блізу 295$), зараз каштуе 1029 рублёў (блізу 395$). Такім чынам, айчынная пралка падаражэла прыблізна на 34 адсоткі.

Таксама на 34 адсоткі падаражэў і лядоўня ATLANT, якая зараз прадаецца коштамі ад 870 рублёў — а каштаваў 650 рублёў пяццю месяцамі раней.

Крыху лепш выглядае сітуацыя з прадукцыяй беларускага брэнда GЕFEST. Напрыклад, варачная панэль, якая ў лютым каштавала 366 рублёў (блізу 140$), цяпер выстаўлена за 438 рублёў, ці амаль 170 даляраў. Падаражанне ў параўнанні з лютаўскім коштам склала блізу 20 адсоткаў.

Мабільныя тэлефоны

«Народны» iPhone 11 на 128 GB зараз можна набыць ад 1 900 рублёў (730$), у той час як у лютым гэты смартфон прадаваўся за 1695 рублёў (каля 650$). Прырост усяго 12,3 адсотка.

Амаль не памяншаліся кошт на iPhone 12 на 64 GB. У параўнанні з лютым прырост склаў усяго 50 рублёў. Цяпер гэты смартфон каштуе 2 050 рублёў (блізу 790 $) – а каштаваў 2000 пяццю месяцамі раней.

У той жа час флагман ад Apple – iPhone 13 Pro на 128gb – наогул патаннеў і цяпер даступны коштамі ад 3180 рублёў (1 223 $). Зімой ён каштаваў на 14,5 рубля даражэй.

Ноўтбукі

Наўтбук Lenovo, які цяпер каштуе 2 297 рублёў (блізу 880$), у лютым можна было купіць за 1920 рублёў (блізу 740$). Такім чынам, прырост склаў амаль 20 адсоткаў.

Адна з мадэляў ноўтбука фірмы HP, якая цяпер даступная коштам ад 3 918 рублёў (блізу 1 500 $), у лютым была выстаўлена за 2 832 рублі (1 100 даляраў). Прырост склаў блізу 38 працэнтаў.

Маторныя алівы

Яшчэ адна група тавараў, на якую мы надумалі звярнуць увагу, - маторныя алівы, якія ўжо некалькі месяцаў у дэфіцыце.

Так, напрыклад, чатыры літры сінтэтычнай алівы Shell Helix HX8 5W-40 зараз прадаюцца коштаі ад 150 рублёў (бллізу 58$), у той час як у лютым такі ж тавар прадавалі па 79 рублёў (блізу 30$) за 4 літры. Амаль стоадсоткавае падаражэнне.

Крыху менш вырас кошт расейскага «Лукойл». Чатыры літры Genesis Universal 5W-40 дадалі ў кошце 75%: 39 рублёў (15$) у лютым супраць 68 (каля 26$) у ліпені.

Маторную аліву Total 10W-40 да вайны прадавалі па 55 рублёў (21$) за 4 літры, цяпер мінімальны кошт у каталогу - 100 рублёў (38$).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках