23 красавiка 2024, aўторак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

200 акупантаў знішчаныя, 300 параненыя: мэр Мелітопаля расказаў аб разгроме вайсковай базы ў горадзе

8
200 акупантаў знішчаныя, 300 параненыя: мэр Мелітопаля расказаў аб разгроме вайсковай базы ў горадзе

Пасля ўдару УСУ мясцовыя калабаранты баяцца выходзіць на працу.

У выніку ўдару ўкраінскіх сіл па аэрадроме ў Мелітопалі, дзе размяшчалася варожая вайсковая база, загінула больш за 200 расейскіх акупантаў, яшчэ больш за 300 параненыя.

Такія звесткі ў эфіры тэлемарафона агучыў мэр Мелітопаля Іван Фёдараў, паведамляе nv.ua.

Цяпер акупанты пакінулі аэрадром, там прадаўжаецца пажар.

«Рашысты скралі ўсе запасы крыві з нашых шпіталяў. Цяпер мясцовым жыхарам у выпадку неабходнасці няма дзе ўзяць кроў для пералівання. Каля вайсковага шпіталя, які акупанты арганізавалі на тэрыторыі дзіцячага санаторыя, была чарга з аўто, якія звозілі параненых», - сказаў Фёдараў.

З ягоных слоў, пасля знішчэння базы ў Мелітопалі мясцовыя калабаранты баяцца выходзіць на працу.

Удар УСУ прымусіў акупантаў актыўна перамяшчаць базы і хаваць іх у лесапаласе.

Фёдараў адзначыў, што на тэрыторыі Мелітопаля ёсць яшчэ тры варожыя вайсковыя базы, размешчаныя побач з жылымі забудовамі. УСУ пра іх добра ведаюць, але разумеюць, што акупанты прыкрываюцца мірнымі жыхарамі.

У ноч на 3 ліпеня Узброеныя сілы Украіны вывелі са строю адну з чатырох вайсковых баз расейцаў у часова акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці. Пасля ўдару УСУ варожая вайсковая база цалкам зруйнаваная.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках