19 красавiка 2024, Пятніца, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі саюз настольнага тэніса ўвёў санкцыі супраць беларускіх спартоўцаў

1
Еўрапейскі саюз настольнага тэніса ўвёў санкцыі супраць беларускіх спартоўцаў

Рэжым працягваюць выключаць з усіх значных мерапрыемстваў.

Выканкам Еўрапейскага саюза настольнага тэніса ўвёў санкцыі супраць Беларусі і Расеі. У сезоне 2022/23 каманды не будуць дапускацца да ўдзелу ў еўрапейскіх клубных спаборніцтвах, паведамляе «Еўрарадыё».

Адзначаецца, што еўрапейская арганізацыя адрэагавала на рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта і Міжнароднай федэрацыі настольнага тэніса. Таксама яна спасылаецца на нядаўняе апытанне, праведзенае сярод усіх еўрапейскіх клубаў, якія ўдзельнічаюць у еўракубках. Амаль усе яны не жадаюць гуляць у Беларусі і Расеі, а некаторыя не жадаюць удзельнічаць у турнірах, калі там будуць каманды са згаданых краін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках