25 красавiка 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтку-выдатніцу адправілі ў калонію на шэсць гадоў за антываенны допіс

23
Студэнтку-выдатніцу адправілі ў калонію на шэсць гадоў за антываенны допіс
ДАНУТА ПЯРЭДНЯ

Адразу пасля завядзення крымінальнай справы яна была адлічаная.

У Кіраўску абвясцілі прысуд студэнтцы Дануце Пярэдні, якую КДБ уключыў у спіс асоб, што маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал «Mayday».

Прысуд дзяўчыне абвясцілі 1 ліпеня. Яе прызналі вінаватай у дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт.361 КК РБ) і абразе Лукашэнкі (ч.1 арт.368 КК РБ). Дануце прысудзілі шэсць з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, 20-гадовая студэнтка спецыяльнасці «рамана-нямецкая філалогія» МДУ ім. А.А. Куляшова была затрыманая сілавікамі 28 лютага 2022 года, калі прыехала на маршрутцы з Кіраўска ў Магілёў.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яе абвінавацілі ў тым, што 27 лютага яна перапосціла ў адзін з магілёўскіх чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там змяшчаўся заклік да вулічных выступаў.

10 чэрвеня Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс Дануту Пярэдню ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Пярэдня была студэнткай-выдатніцай і мела толькі станоўчыя характарыстыкі ад педагогаў. Аднак адразу пасля завядзення крымінальнай справы яна была адлічаная.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках