19 красавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Казацкі атаман» і наркаман: УСУ ліквідавалі двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі

16
«Казацкі атаман» і наркаман: УСУ ліквідавалі двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі

Рэжым Лукашэнкі выгароджвае наймітаў, якія ваююць супраць Украіны.

Гібель беларусаў, якія ваююць за Расею, нідзе асобна не фіксуецца, факты трэба шукаць у многіх супольнасцях, якія паведамляюць аб смерці на вайне.

«Свабода» знайшла звесткі яшчэ пра двух грамадзян Беларусі, якія загінулі ва Украіне. Адзначым, што рэжым Лукашэнкі ніяк не пераследуе наймітаў, якія едуць ваяваць за РФ.

50-гадовы ўраджэнец Менска Аляксандр Шыянаў загінуў 30 чэрвеня. Аб гэтым у сацыяльных сетках пішуць сябры нябожчыка.

Шыянаў ваяваў ва Украіне з 2014 года. Ён з'ехаў туды ў канцы лістапада разам са сваёй знаёмай Людмілай Нехарошавай. Абодва ўвайшлі ў вайсковыя фармаванні «ДНР».

Ужо з усходняй Украіны Шыянаў дасылаў SMS свайму сыну ад першага шлюбу: «Я на Данбасе. Быў паранены. Цяпер усё добра. Сумую».

У Беларусь ён не вяртаўся. Пераехаў жыць у мястэчка Вузлавая Тульскай вобласці РФ, дзе зноў ажаніўся. Быў паходным атаманам «Вялікага Братэрства казацкіх войскаў»:

«Я не патомны казак. Уступіў у казацтва на Данбасе, куды ездзіў дапамагаць братам-славянам. Да гэтага ўжо меў вялікі ваенны досвед удзелу ў гарачых месцах. Так што ішоў усвядомлена і добраахвотна. Ваяваў у казацкіх падраздзяленнях», - казаў ён у інтэрв'ю выданню «Наш Ясногорск».

Беларус прайшоў праз абедзве чачэнскія войны. У Менску апошнія гады працаваў грузчыкам у дражджавым цэху.

Калі ў лютым пачалася новая вайна ва Украіне, ён уступіў у казацкі атрад «Дон». Меў пазыўны «Рыкс».

«Вёў антыграмадскі лад жыцця»

Васілю Курловічу было 48 гадоў. Паведамленні пра ягоную смерць у расейскіх пабліках у сацыяльных сетках з’явіліся яшчэ 23 сакавіка. Дадаткам ішлі фатаграфіі ягонага вайсковага білета, выдадзенага вайсковым камісарам луганскіх тэрарыстаў 1 красавіка 2015 года.

Курловіч - ураджэнец Ваўкавыска. Быў намеснікам камандзіра агнямётнага ўзвода. Старэйшы сяржант. Курловіч меў пяць судзімасцяў за захоўванне наркотыкаў.

«Курловіч браў удзел у пошуку і ліквідацыі дыверсійных груп. Апытаныя суседзі характарызуюць яго адмоўна: злоўжывае наркотыкамі, вядзе антыграмадскі лад жыцця», - гаворыцца пра яго.

Курловіч атрымліваў узнагароду з рук кіраўніка верхавода луганскіх тэрарыстаў.

Раней паведамлялася аб гібелі ва Украіне яшчэ шасці вайскоўцаў, якія былі звязаныя з Беларуссю і ваявалі на баку Расеі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках