29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі экспэрт ацаніў імавернасць ядзернага ўдару РФ з Беларусі

14
Украінскі экспэрт ацаніў імавернасць ядзернага ўдару РФ з Беларусі

Расейскія войскі стратэгічнага прызначэння праводзяць ацэнку патэнцыялу краіны.

Вайсковы экспэрт Іван Ступак заявіў, што імавернасць ядзернай пагрозы з Беларусі ёсць. Па 10-бальнай шкале - блізу 8-8,5. Цяпер расейскія войскі прыбылі на тэрыторыю Беларусі і праводзяць ацэнку патэнцыялу краіны да моманту захоўвання гэтай зброі.

Пра гэта Ступак распавёў тэлевядоўцу Алегу Панюту для аўтарскага праекту "Пояснює Панюта" на YouTube-канале «Україна 24».

На пытанне Панюты аб тым, наколькі высокая імавернасць таго, што ядзерная зброя перасячэ мяжу Расеі і парушыць дамову аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, экспэрт заявіў:

«Скажу так, гэтая імавернасць, калі па 10-бальнай шкале, то я думаю недзе 8-8,5 ёсць. Я ведаю, што была такая інфармацыя, што расейскія войскі стратэгічнага прызначэння, якія адказваюць за ядзерную зброю, прыязджалі ў Беларусь, праводзілі ацэнку патэнцыялу Беларусі да моманту захоўвання гэтай зброі і эксплуатацыі», - заявіў Ступак.

З ягоных слоў, у часы СССР там была інфраструктура, але прайшло больш за 30 гадоў, і «дзесьці залілі бетонам, нешта распрадалі ці неяк выкарыстоўвалі на іншыя патрэбы»:

«А там такое ўзбраенне, што яно патрабуе асаблівай увагі. Яны прыехалі і цяпер робяць ацэнку. І я так разумею, што гэта будзе падставай для нейкай справаздачы для расейскага кірманіча, для гэтага крамлёўскага дзеда. І будуць прымаць пастанову, ці ёсць магчымасць на гэтую інфраструктуру перагнаць усю гэту ядзерную зброю ці ж давядзецца будаваць з нуля. Гэта значыць, гэта час», - распавёў вайсковы экспэрт.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках