8 жнiўня 2022, панядзелак, 7:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Справаздача Генеральнага штаба УСУ на вечар 5 ліпеня

Справаздача Генеральнага штаба УСУ на вечар 5 ліпеня

Захоўваецца пагроза ракетна-авіяцыйных удараў з тэрыторыі Беларусі.

Аператыўная інфармацыя Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны наконт расейскага ўварвання на 18:00 05.07.2022.

132 дзень гераічнага супрацьстаяння ўкраінскай нацыі расейскаму вайсковаму ўварванню. Агрэсар працягвае наносіць ракетныя ўдары па вайсковых і цывільных аб'ектах на тэрыторыі Украіны.

На Валынскім і Палескім кірунках прыкмет фармавання наступальных груповак супраціўніка не выяўлена, у той жа час працягвае захоўвацца пагроза ракетна-авіяцыйных удараў з тэрыторыі рэспублікі Беларусь. З інфармацыі, ва ўзброеных сілах гэтай краіны праводзіцца праверка сістэмы кіравання і апавяшчэння.

На Северскім кірунку вораг працягвае забяспечваць узмоцненую ахову ўчастка ўкраінска-расейскай мяжы. Акрамя таго, вораг абстраляў украінскія пазіцыі ў раёне населенага пункта Мхі і нанёс авіяўдар паблізу Эсмані.

На Харкаўскім кірунку вораг абараняецца на раней захопленых рубяжах. Выкарыстоўваў танкі, мінамёты, рўлевую і рэактыўную артылерыю для абстрэлаў раёнаў населеных пунктаў Уды, Дземянціеўка, Новае, Рускія Цішкі, Цыркуны, Кутузаўка, Базалаўка, Прышыб, Шавялоўка і Пратапапоўка. Вёў штурмавыя дзеянні паблізу Сасноўкі, поспеху не меў, адышоў. Нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Харкава.

На Славянскім кірунку супраціўнік спрабуе палепшыць тактычнае становішча сваіх падраздзяленняў. Абстрэлы з артылерыі зафіксаваны паблізу Дыброўнага, Даліны і Адамаўкі. Варожыя штурмавыя дзеянні ў раёне Краснаполля ўкраінскія ваяры паспяхова адбілі.

На Данецкім кірунку асноўныя намаганні вораг засяроджвае на ўзяцці пад кантроль дарогі Бахмут - Лісічанск і спробах авалодаць населеным пунктам Белагароўка.

На Краматорскім кірунку супраціўнік абстраляў цывільную інфраструктуру ў раёнах Крывой Лукі і Серабранкі. Нанёс ракетна-авіяцыйны ўдар паблізу Северска. Працягваюцца баі ў раёне Белагароўкі.

На Бахмуцкім кірунку супраціўнік чыніў абстрэлы ўкраінскіх войскаў з мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі ў раёнах населеных пунктаў Кадэма, Пакроўскае, Зайцава, Жалезнае і Навасёлаўка. Пры падтрымцы артылерыі і аператыўна-тактычнай авіяцыі акупанты вялі штурмавыя дзеянні ў раёнах населеных пунктаў Спорнае і Вяршыня, баі трываюць.

На Аўдзееўскім, Курахаўскім, Навапаўлаўскім і Запарожскім напрамках працягваюцца артылерыйскія абстрэлы па лініі сутыкнення. Вораг наносіў авіяцыйныя ўдары па пазіцыях Сіл абароны ў раёне Аўдзееўкі.

На Паўднёвабужскім кірунку супраціўнік ажыццяўляў сістэматычныя абстрэлы цывільнай і вайсковай інфраструктуры з ствольнай і рэактыўнай артылерыі ў раёнах населеных пунктаў Асакораўка, Дабранка, Пацёмкіна, Іванаўка, Беразнегаватае, Партызанскае, Чырвоная Даліна, Кісялёўка і Мірнае. Захоўваецца далейшая пагроза нанясення ракетных удараў па крытычнай інфраструктуры рэгіёна.

Украінскія падраздзяленні працягваюць паспяховае выкананне ракетна-артылерыйскіх агнявых задач па пэўных напрамках. Супраціўніку ўсё цяжэй папаўняць падраздзяленні, якія нясуць страты з прычыны вядзення вайны на тэрыторыі Украіны. Разам пераможам! Слава Украіне!"- гаворыцца ў інфармацыі Генштаба УСУ.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».