8 жнiўня 2022, панядзелак, 6:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінабароны Украіны ацанілі пагрозу ўварвання Беларусі

18
У Мінабароны Украіны ацанілі пагрозу ўварвання Беларусі

Цяпер у Беларусі нагнятаецца негатыўнае стаўленне да Украіны.

Беларусь праводзіць вучэнні і шэраг інфармацыйных аперацый, якія могуць быць прыкметамі гатоўнасці да магчымага ўварвання ва Украіну.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву намесніцы міністра абароны Украіны Ганны Маляр у інтэрв'ю «24 каналу».

«Мы разглядаем усе магчымыя сцэнары, у тым ліку пагрозу з Беларусі… Цяпер у Беларусі нагнятаецца негатыўнае стаўленне да Украіны. Гэта можа быць маркер таго, што яны знаходзяцца ў стане гатоўнасці, як аднаго са сцэнарыяў. Але мы не можам прагназаваць на 100 адсоткаў. Аднак тое, што іх вучэнні - гэта звычайна прыкрыццё для гатоўнасці - такія прыкметы ёсць», - заявіла Маляр.

Паводле ейных слоў, не выключаецца, што вораг можа такімі дзеяннямі наўмысна нагнятаць сітуацыю, каб рабіць псіхалагічныя атакі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».