19 красавiка 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і яшчэ 34 краіны заклікалі ўзмацніць жорсткасць санкцыі супраць беларускага спорту

8
ЗША і яшчэ 34 краіны заклікалі ўзмацніць жорсткасць санкцыі супраць беларускага спорту

Заяву апублікаваў Дзярждэп ЗША.

ЗША і яшчэ 34 краіны выступілі з заклікам узмацніць жорсткасць спартыўных санкцый у дачыненні да Расеі і Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве, апублікаванай на сайце Дзярждэпартамента ЗША.

"Нацыянальныя органы кіравання спортам Расе і Беларусі павінны быць адхіленыя ад міжнародных спартыўных федэрацый", — гаворыцца ў заяве.

Яго аўтары мяркуюць, што “асобы, шчыльна звязаныя з расейскай і беларускай дзяржавамі, у тым ліку, акрамя іншага, дзяржаўных чыноўнікаў, павінны быць адхіленыя ад уплывовых пасад у міжнародных спартыўных федэрацый, такіх як парады і арганізацыйныя камітэты”.

"Нацыянальным і міжнародным спартыўным арганізацыям трэба разгледзець магчымасць прыпынення трансляцыі спартыўных спаборніцтваў у Расею і Беларусь", - адзначаецца ў тэксце звароту.

У заяве таксама звяртаецца ўвага на тое, што ў выпадку дазволу спартоўцам абедзвюх краін удзельнічаць у спаборніцтвах, яны павінны выступіць толькі ў якасці нейтральных атлетаў.

"Забараняецца выкарыстанне афіцыйных дзяржаўных расейскіх і беларускіх сцягоў, гербаў і гімнаў", — гаворыцца ў заяве.

Сярод падпісантаў, акрамя ЗША - Аўстралія, Аўстрыя, Бэльгія, Канада, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Нямеччына, Грэцыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Японія, Паўднёвая Карэя, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвэгія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Гіпанія, Швэцыя, Вялікабрытанія.

Нагадаем, раней паводле рэкамендацый МАК большасць міжнародных спартыўных арганізацый не дапусціла расейскіх і беларускіх атлетаў да ўдзелу ў спаборніцтвах пад сваёй эгідай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках