19 красавiка 2024, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны эксперт: Адхіленне Лукашэнкі – гэта пытанне найбліжэйшага часу

22
Ваенны эксперт: Адхіленне Лукашэнкі – гэта пытанне найбліжэйшага часу
ФОТА: GETTY IMAGES

Пад дыктатарам «падпілоўваюць» апошнюю ножку крэсла, на якім ён сядзіць.

Калі беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка дазволіць сваёй арміі ўступіць у вайну супраць Украіны, то ягоныя войскі будуць далей падпарадкоўвацца генеральнаму штабу Расеі і стануць часткай адзіных узброеных сілаў «саюзнай дзяржавы».

Таму Лукашэнка так адчайна ўнікае таго, каб аддаць такі загад. Пра гэта расказаў ваенны эксперт Алег Жданаў, піша ТСН.

Ён нагадаў, што зімой падчас ваенных вучэнняў «Саюзная адвага» ў адпаведнасці з іх мэтай расейскія і беларускія вайскоўцы адпрацавалі пытанне аб'яднання сілаў бяспекі «саюзнай дзяржавы».

«На сёння фактычна засталася адна такая невялікая працэдура – каб толькі Лукашэнка аддаў загад на выкарыстанне сваіх узброеных сілаў. Яны аўтаматычна становяцца ў падпарадкаванне генеральнага штаба Расейскай Федэрацыі і будуць ужо, як адзіныя ўзброеныя сілы “саюзнай дзяржавы”», – тлумачыць Жданаў.

Таму Лукашэнка так марудзіць і не дае дазволу на ўступленне сваіх войскаў у прамое супрацьстаянне з Украінай. Ён згаджаецца даваць боепрыпасы, тэхніку, якая знаходзіцца на доўгатэрміновым захоўванні, але войска сваё не дае.

Паводле словаў Жданава, для дыктатара Беларусі войска цяпер – як адзіная пакуль непадпілаваная ножка крэсла, на якім ён сядзіць. Калі ж Лукашэнка аддасць сваё войска – ён будзе вельмі слабым.

«Калі войска пераходзіць у падпарадкаванне і гэта ўжо адзіныя ўзброеныя сілы “саюзнай дзяржавы”, то трэба падпісаць дамову аб стварэнні самой “саюзнай дзяржавы”. І тут супраць застаецца толькі адзін Лукашэнка. Дык ён ужо перашкодай у Пуціна будзе. Арміі пад ім няма, застаецца толькі КДБ, і ягонае (Лукашэнкі – рэд.) адхіленне ад улады – гэта пытанне найбліжэйшага часу», – адзначае ваенны эксперт.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках