20 красавiка 2024, Субота, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адбілі спробу расейцаў перарэзаць трасу Бахмут – Лісічанск

УСУ адбілі спробу расейцаў перарэзаць трасу Бахмут – Лісічанск

Акупанты адступілі са значнымі стратамі.

УСУ стрымліваюць расейскія войскі на мяжы Луганскай і Данецкай абласцей. Украінскія байцы адбілі спробу акупантаў перарэзаць трасу Бахмут – Лісічанск.

Пра гэта паведамляе кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай у Telegram.

"Расейцы штодня атрымліваюць загад прасоўвацца далей, не заўсёды яго выконваюць, таму што страты ў асабовым складзе вельмі значныя. Пра гэта прызнаюцца і палонныя, і тыя, хто мае зносіны з насельніцтвам у Лісічанску і Севераданецку", – піша Гайдай.

Паводле ягоных словаў, толькі за час штурму Лісічанска ў ворага тысячы загінулых і параненых.

"Так, сілаў і сродкаў у іх на парадак больш, але ўкраінскае войска лепш падрыхтаванае і матываванае. З'явіцца больш дальнабойнай зброі – перавага ворага ў асабовым складзе будзе нівеляваная. Учора расейцы хацелі прасунуцца ў Данецкую вобласць, перарэзаць аўтадарогу Бахмут – Лісічанск, якая пралягае міма Белагораўкі. Але зноў дакласці свайму кіраўніцтву ім няма чаго. Пад ціскам нашых байцоў вораг вымушаны быў адысці", – інфармуе Гайдай.

Ён таксама адзначыў, што паступова даецца ў знакі акупанту і нясвоечасовы падвоз боепрыпасаў.

"Дзякуючы трапнасці нашых байцоў, якія за апошнія два тыдні знішчылі некалькі складоў на акупаванай тэрыторыі. Адзін з іх на днях гарэў у Кадзіеўцы", – дадае кіраўнік АВА.

Нагадаем, паводле звестак ранішняга Генштаба, УСУ спынілі наступ у раёне Спорнага і адбілі атаку недалёка ад Вяршыны. РФ наступае ў раёне Луганскага, баявыя дзеянні прадаўжаюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках