20 красавiка 2024, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рэжа бюджэт: «пад нож» пойдуць адукацыя, дарогі, космас, Крым

12
Расея рэжа бюджэт: «пад нож» пойдуць адукацыя, дарогі, космас, Крым

Больш за ўсё плануецца ўрэзаць выдаткі дзяржпраграмы "Развіццё транспартнай сістэмы".

Нягледзячы на звышпрыбыткі ад экспарту энэрганосьбітаў, кішэні Крамля пачынаюць пусцець. Міністэрства фінансаў РФ прапанавала скараціць выдаткі на 1,6 трыльёна расейскіх рублёў найбліжэйшыя тры гады.

Як паведамляюць ("Ведомости"), больш за ўсё плануецца зрэзаць выдаткі ў дзяржпраграме "Развіццё транспартнай сістэмы" (390 млрд руб.). Таксама вельмі сур'ёзна зазнае "Развіццё прамысловасці і падвышэнне яе канкурэнтаздольнасці" (200 млрд рублёў), "Навукова-тэхналагічнае развіццё" (150 млрд за ўвесь перыяд) і яшчэ цэлы шэраг праектаў.

Эканоміць таксама будуць на забеспячэнні расейцаў даступным і камфортным жыллём, развіцці сельскай гаспадаркі, адукацыі, ахове навакольнага асяроддзя, космасе ... Пад секвестр трапляе нават Крым! Паўвыспа, захопленая 8 гадоў таму, павінна стаць “вітрынай”, якая дэманструе поспехі рэгіёну ў складзе РФ, а ператварылася ў “сметнік”. І ў агляднай будучыні паляпшэння тамака чакаць не даводзіцца.

Затое вырастуць выдаткі дзяржпраграмы "Забеспячэнне абараназдольнасці краіны". Гэта вельмі добра дэманструе, як Крэмль расстаўляе прыярытэты.

На вайну ва Украіне Расея марнуе амаль мільярд рублёў за гадзіну, піша The Moscow Times. За студзень-красавік бюджэт выдаткаваў паводле вайсковых артыкулаў 1,681 трыльёна рублёў - утрая больш, чым на адукацыю (517 млрд рублёў) і ахову здароўя (615 млрд рублёў) і ў 10 разоў больш, чым на ахову навакольнага асяроддзя (167 млрд).

Немагчыма зразумець, як можна, маючы каласальныя праблемы ў сацыяльна-эканамічным развіцці ўласнай краіны, марнаваць трыльёны на вайну з іншай. Але для Крамля гэта звычайная логіка дзеянняў на працягу многіх стагоддзяў. І дагэтуль у Расеі ўважаюць за лепшае эканоміць на жыцці, каб фінансаваць смерць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках