29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд паводле пазову кліентаў «Альфа-Банка», якія трапілі ў «пастку», зрабілі закрытым

3
Суд паводле пазову кліентаў «Альфа-Банка», якія трапілі ў «пастку», зрабілі закрытым

Што вядома пра гэту гісторыю?

У Менску ў судзе Савецкага раёна працягваецца суд паводле пазову кліентаў "Альфа-Банка" да гэтай фінустановы. Іх прэтэнзія - парушэнне правоў спажыўцоў. Кліенты банка карысталіся паслугай давернага кіравання, а зараз не могуць вывесці свае сродкі. 5 ліпеня разгляд гэтай справы ў судзе зрабілі закрытым на просьбк фінустановы, піша выданне Officelife.

Нагадаем, у канцы сакавіка "Альфа-Банк" спыніў аперацыі на рахунках давернага кіравання. "Мы атрымалі афіцыйнае апавяшчэнне ад большасці нашых брокераў (Вялікабрытанія, краіны ЕЗ) аб замарозцы інвестыцыйных рахункаў давернага кіраўніка "Альфа-Банк" у сувязі з санкцыйнымі абмежаваннямі, уведзенымі гэтымі краінамі", – паведамляў банк.

Гэтая паслуга мае на мэце дапамогу за пэўную камісію ў інвеставанні грошай - выбраць варыянты, куды ўкласці сродкі, знайсці баланс паміж рызыкай і прыбытковасцю. Сродкі могуць накіраваць, напрыклад, у акцыі замежных кампаній або біржавых фондаў, еўрааблігацыі. Пры гэтым грошы кліента могуць укладвацца як у беларускія каштоўныя паперы, так і ў замежныя.

У фінустанове ўдакладнялі, што доступ да актываў кліентаў будзе магчымы пасля зняцця уведзеных абмежаванняў. Аднак на сёння кліенты па-ранейшаму не могуць вывесці ўкладзеныя сродкі праз давернае кіраванне. Некаторыя з іх звярнуліся ў суд.

Пра якія сумы ідзе гаворка

Як піша Officelife, да таго як слуханне справы закрылі, кліенты банка расказвалі пра сумы пазоваў. Некаторыя з іх выраслі. Першапачаткова дзевяць пазоўнікаў спрабавалі вярнуць праз суд ад 7 тысяч да 27 тысяч даляраў. Тады пры разліку кошту пазову ўлічвалі кошт актываў на 10-ы дзень пасля звароту ў банк аб скасаванні дамовы. На такі тэрмін арыентаваліся, мяркуючы, што да гэтага моманту іх актывы будуць прададзеныя.

Пасля першага пасяджэння пазоўнікі абмяркоўвалі, што больш лагічна было б ацаніць акцыі на момант пакупкі: у такім выпадку не будзе разыходжання ў кошце, бо за паперы выплачана канкрэтная сума. Невядома, ці наважыўся хтосьці менавіта так пералічыць сумы пазову, бо яны б сапраўды атрымаліся прыкметна вышэйшыя: акцыі шматлікіх кампаній за апошні час прыкметна страцілі ў кошце. Да закрыцця пасяджэння прадстаўнік пазоўнікаў толькі адзначыў, што, напрыклад, шкоду аднаго з кліентаў пералічылі, удакладніўшы дату скасавання дамовы з банкам. У выніку за паваротны момант прынялі не 10-ы дзень пасля звароту, а дату, указаную ў афіцыйным адказе банка.

Акрамя таго, адзін з удзельнікаў спрэчкі афіцыйна адмовіўся ад пазову ў расейскіх рублях, бо грошы ўжо разблакавалі і вывялі на банкаўскі рахунак. Размова ішла аб 600 тысячах расейскіх рублёў (блтзу 28 тысяч беларускіх рублёў). Нагадаем, 5 чэрвеня "Альфа-Банк" аднавіў для кліентаў доступ на Маскоўскую біржу і заявіў, што яны могуць сярод іншага купляць акцыі расейскіх кампаній. Аднак гэта не развязвае пытанне з размешчанымі раней сродкамі па-за Расеяй.

Іншыя падрабязнасці пакуль не раскрываюцца. Як і на першым пасяджэнні, прадстаўнікі "Альфа-Банка" папрасілі закрыць суд, спаслаўшыся на тое, што будуць выдадзеныя звесткі аб брокерах і кліентах. Пазоўнікі заявілі, што не супраць публічнайсці інфармацыі аб сваіх актывах. Але калі на першым пасяджэнні суддзя прыйшоў да высновы, што звесткі, якія раскрываюць падчас суда, - гэта банкаўская таямніца, што не можа быць падставай закрываць слуханне, то цяпер хадайніцтва “Альфа-Банка” задаволілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках