УСУ ліквідавалі «русскомирца»» Елізарава, які праслаўляў «ЛНР» у помніках
9- 6.07.2022, 11:39
- 10,340
Скульптар цешыўся, што расейцы зайшлі на Данбас у 2014 году.
Украінскія вайскоўцы ліквідавалі на Луганшчыне прыхільніка "расейска свету", скульптара Аляксандра Елізарава, які меў прарасейскія погляды яшчэ да пачатку вайны на Данбасе, а пасля яе пачатку ўслаўляў акупантаў у помніках.
Скульптар родам з Луганска некаторы час вучыўся і жыў у Львове, аднак перад 2014 годам вярнуўся ў Луганск. Ён загінуў пад Камышавахай, калі ўдзельнічаў у баях супраць УСУ на баку акупантаў. Падрабязнасці гэтай гісторыі расказаў у Facebook доктар гістарычных навук Мікалай Бандроўскі.
Ён адзначыў, што Елізараў быў яскравым прадстаўніком калоны, якая культывавала і распаўсюджвала ідэалы з савецкага мінулага і ідэі "расейскага свету".
Скульптар скончыў Львоўскую акадэмію мастацтваў, пасля чаго перабраўся ў Ужгарад і нейкі час жыў там. У той перыяд ён з яшчэ адным прыхільнікам "расейскага свету" Міхаілам Калодкам стварылі неадназначную скульптуру - крылатага мядзведзя. Паводле слоў Бандрыўскага, зараз гэтую скульптуру спрабуюць праштурхнуць для сімвала турызму ў рэгіёне.
Елізараў перад 2014 годам вярнуўся ў Луганск і выкладаў у мясцовай мастацкай вучэльні. Калі расейцы ўварваліся на Данбас, ён пачаў актыўна падтрымліваць акупантаў, нават стварыў для іх помнік - "Абаронцам Айчыны - працаўнікам МУС ЛНР".
За наступныя некалькі гадоў ён стварыў яшчэ некалькі помнікаў, якія ўслаўлялі акупантаў і баевікоў незаконных узброеных фармаванняў.
За здраду Елізарава ўнеслі ў базу "Міратворца".
Паводле слоў Бандрыўскага, нядаўна ў сацсетках з'явілася інфармацыя, што скульптар загінуў пад Камышавахай на Луганшчыне. Ён зазначыў, што гэта адбылося 31 траўня.