20 красавiка 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр у Беларусі зноў узляціць?

11
Даляр у Беларусі зноў узляціць?

Фінансавы аналітык патлумачыў, што адбываецца з курсамі.

У апошнія дні даляр уварваўся ў зону росту і як быццам не думае спыняцца. Тым часам расейскі рубель, які падбіраўся да рэкорднага курсу 5 беларускіх рублёў за сотню, імкліва пакаціўся ўніз. Пачалося?

Сайт onliner.by разбіраўся з фінансавым аналітыкам Міхаілам Грачовым.

Што здарылася

Даляр даражэе пятыя таргі запар. Пакуль не да рэкордных значэнняў, але валюта ўжо падабралася да адзнакі 2,7. Такога не было з траўня.

У расейскага рубля яшчэ цікавейшая гісторыя: хуткае падзенне на Маскоўскай біржы і сённяшняе яго абрынанне на 40 капеек у нас.

У чым прычына?

Калі вельмі коратка: расейскі рубель пераўмацаваўся, цяпер шукае баланс.

- У канцы чэрвеня мы бачылі ўмацаванне расейскага рубля на расейскім рынку, даляр знізіўся амаль да 50 расейскіх рублёў. Тое, што мы бачылі, ненатуральны курс, - тлумачыць Міхаіл Грачоў.

У расейскага рубля былі дзве асноўныя прычыны ўмацоўвацца. З аднаго боку, захоўваюцца высокія кошты нафты, ёсць экспартныя паступленні і не да канца знятыя валютныя абмежаванні - нерэзідэнты не могуць прадаваць каштоўныя паперы на расейскім рынку і выводзіць валюту за мяжу.

Да 24 лютага замежныя фонды, кампаніі ўкладваліся ў расейскія каштоўныя паперы і па меры атрымання прыбытку выводзілі яе ў замежнай валюце. Цяпер магчымасці прадаць каштоўныя паперы ў нерэзідэнтаў няма, а значыць, і няма такога попыту на валюту.

- Другая прычына ўмацавання расейскага рубля - падзенне імпарту праз санкцыі, праблемы з лагістыкай і аплатай. Замежнагандлёвых аперацый стала менш, даляр і еўра на расейскім рынку не былі надта патрэбныя, а рубель умацоўваўся, - тлумачыць экспэрт.

Тады чаму рубель развярнуўся?

Умацаванне рубля мае і адваротны бок: акрамя ўсяго іншага, ёсць яшчэ і расейскі бюджэт, які фармуецца за кошт падатковых паступленняў, акцызаў і гэтак далей.

- За кошт умацавання рубля паступленні пачалі зніжацца: калі раней можна было зарабіць валюту і прадаць яе курсам 70 рублёў, то потым даводзілася гэта рабіць амаль па 50. Розніца вялікая, і гэта пачало турбаваць Мінфін і Мінэканамразвіцця. Узнікла дылема: для Цэнтрабанка Расеі дарагі рубель і танны даляр - гэта добра, бо стрымлівае інфляцыю на ўнутраным рынку, а для Мінфіна дрэнна, бо зніжаюцца валютныя паступленні. Таму патрэбен баланс інтарэсаў.

Мяркую, цяпер гэты баланс спрабуюць знайсці, бо даляр па 50 расейскіх рублёў - гэта неадэкватны ўзровень. Ёсць механізмы ўплыву на курсы, і відавочна, што цяпер яны ўключыліся, - рэзюмуе Міхаіл Грачоў.

Колькі даляр можа расці ў нас?

Гэта будзе залежаць ад таго, якія курсы ўстановяцца на таргах у РФ.

- Усе рухі на расейскім валютным рынку паўтараюцца і ў нас, што мы і бачым: расейскі рубель паляцеў уніз, а даляр і еўра пайшлі ўверх. А кошык валют у нас застаўся прыкладна на тых жа ўзроўнях, з беларускім рублём нічога экстраардынарнага не адбылося. Што лепш для нас - дарагі ці танны расейскі рубель? Для экспарцёраў лепш дарагі расейскі рубель.

Але ў нас таксама ёсць імпарт у выглядзе нафты і газу, за які трэба плаціць рублямі, што робяцца дарагімі. Але насамрэч праз тое, што баланс замежнага гандлю з РФ адмоўны - мы купляем больш, чым прадаём туды, - для нас высокі курс расейскага рубля абарочваецца стратамі. Таму мусіць быць баланс паміж дарагім і танным рублём.

Яшчэ раней, ва ўмоўна паспяховыя часы, мы з калегамі меркавалі, што з курсам даляра 2 рублі расейскі павінен быць прыблізна 3,5 рубля за сотню. Адпаведна, калі цяпер даляр па 2,6, то расейскі рубель мог быць прыблізна 4—4,10. Гэта вельмі прыкладная і грубая ацэнка, але ў кожным выпадку не 5 беларускіх рублёў за сотню расейскіх.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках