28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ затрымала трох генералаў МУС

6
ФСБ затрымала трох генералаў МУС

Чым яны правініліся?

У Расеі затрымалі трох генералаў МУС паводле справы аб злоўжыванні паўнамоцтвамі. Іх падазраюць у растраце бюджэтных грошай у асабістых мэтах. Пра гэта паведамілі ў самім міністэрстве.

Гаворка ідзе пра памочніка кіраўніка МУС генерал-лейтэнанта Сяргея Умнова, кіраўніка ГУ МУС Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці Аляксея Сямёнава і былога намесніка начальніка пецярбуржскага МУС Івана Абакумава. У іх дамах, кватэрах і кабінетах правялі ператрусы, піша Moscowtimes.

Аператыўнікі з ФСБ і ГУУБ МУС прыйшлі да генералаў у рамках расследавання крымінальнай справы аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што прывяло да цяжкіх наступстваў (ч.3 арт.285 КК РФ). Яго распачалі яшчэ ў ліпені 2020 года. Спачатку вядзенне паводле справы вялося ў ДСУ СКР па Санкт-Пецярбургу, адкуль яго перадалі ў цэнтральны апарат камітэта.

Паводле версіі следства, Умноў, Сямёнаў і Абакумаў настойліва рэкамендавалі мясцовым камерсантам ахвяраваць сродкі ў «Фонд садзейнічання праграмам ГУУС Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці». Потым грошы фактычна бескантрольна марнаваліся на розныя паліцэйскія мерапрыемствы, прыносячы пэўныя прэферэнцыі і ахвярадаўцам. Бізнэсоўцы, аб якіх ідзе гаворка, - гэта ўладальнікі памяшканняў пад камерцыйныя рэгістрацыйна-экзаменацыйныя аддзелы, дзе грамадзяне могуць рэгістраваць свае аўтамабілі.

Пасля ператрусаў генералаў Умнова і Сямёнава адправілі на допыт да следчых ДСУ СКР, а Абакумава, які пражывае ў апошні час у Крыме, яшчэ трэба будзе прывезці для следчых дзеянняў у сталіцу.

У Грамадскай назіральнай камісіі Масквы паведамілі, што памочнік Уладзіміра Калакольцава ўтрымліваецца ў ІЧУ на Пятроўцы 38. Умноў распавёў, што яму выставілі абвінавачанне ў злоўжыванні паўнамоцтвамі. Вінаватым сябе ён не прызнае.

57-гадовы генерал раней працаваў у Пецярбургу: з сакавіка 2012 года да лютага 2019 года ён быў начальнікам галоўнай управы МУС у горадзе і вобласці. З гэтай пасады перайшоў на пасаду памочніка кіраўніка МУС.

Карэспандэнт «Рускай службы Бі-бі-сі» Андрэй Захараў адзначае, што «Фонд садзейнічання праграмам ГУУС Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці» быў заснаваны структурамі, звязанымі з прадпрымальнікам Дзмітрыем Міхальчанкам – чалавекам, які быў настолькі магутным у Пецярбургу ў 2010-я, што заслужыў мянушку «губернатар 24 гадзіны».

Тыдзень таму яго прысудзілі да 20 гадоў калоніі за крадзяжы пры рэканструкцыі рэзідэнцыі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Са слоў Захарава, «за Міхальчанку заўсёды заступаўся былы намеснік кіраўніка ФСБ Пецярбургу і экс-кіраўнік ФСТ Расеі Яўген Мураў, аднак непрыемнасці пакуль абыходзілі яго бокам».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках