28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыну хочуць залучыць праграмістаў з Беларусі

9
У Нямеччыну хочуць залучыць праграмістаў з Беларусі

Абяцаюць хуткія візы і зніжэнне патрабаванняў да мовы.

Нямецкая асацыяцыя лічбавай індустрыі Bitkom прапанавала ўладам Нямеччыны развязаць праблему з кадрамі ў сферы IT, запрасіўшы ў краіну спецыялістаў з Беларусі і Расеі. Каб завабіць іх, мяркуе асацыяцыя, урад ФРГ павінен значна паскорыць працэдуру выдачы ім віз і знізіць патрабаванні да ведання нямецкай мовы. Падрабязнасці кіраўніца аддзела працоўнага права Bitkom Адэль Холдампф-Вендэль расказала Deutsche Welle.

Асацыяцыя распрацавала праграму #greencard22 і заклікала палепшыць праграмістам умовы для пераезду і адаптацыі. Так, прапануецца тым спецыялістам, якія ўжо маюць запрашэнне на працу, выдаваць пасведчанне на права жыхарства і дазвол на працу на працягу аднаго тыдня. А тым, хто працу яшчэ не знайшоў, прапануецца паскорана выдаваць візу для пошуку занятасці - на працягу паўгода яны павінны будуць знайсці сабе працадаўцу і падаць заяву на дазвол на працу.

Таксама асацыяцыя прапануе паскорыць працэдуры прызнання адукацыі, досведу працы і іншых дакументаў. А яшчэ Bitkom уважае за неабходнае знізіць патрабаванні да ведання нямецкай мовы для атрымання дакументаў, бо вучыць мову можна і пасля пераезду ў Нямеччыну.

Яшчэ распрацаваная асацыяцыяй праграма прапануе арганізаваць інфармацыйную дапамогу для тых, хто пераехаў — сістэматызаваць інфармацыю і зрабіць яе даступнай на расейскай мове, каб IT-мігрантам было прасцей атрымаць падтрымку, кансультацыю, даведацца пра жыццё ў Нямеччыне: жыллё, медыцыну, школы, догляд дзяцей і гэтак далей.

У сваёй прапанове ўладам Bitkom таксама адзначыла, што перш чым прымаць праграмістаў з Расеі і Беларусі, трэба спачатку пераканацца, што яны не падтрымліваюць вайну ва Украіне і падзяляюць нямецкія дэмакратычныя каштоўнасці. Як растлумачыла Холдампф-Вендэль, такая праверка застаецца прэрагатывай афіцыйных органаў Нямеччыны, якім і трэба будзе распрацаваць працэдуру высвятлення пазіцыі шукальнік на этапе афармлення міграцыйных дакументаў. У цэлым жа праверка на тое, ці з'яўляецца мігрант пагрозай нацыянальнай бяспецы, праводзіцца ўладамі і зараз перад выдачай візы.

Усяго ў Нямеччыне, са звестак Bitkom, на сёння бракуе блізу 100 тысяч IT-спецыялістаў. Як мяркуюць у Bitkom, многія праграмісты ў Беларусі і Расеі зараз зацікаўленыя ў рэлакацыі. Са слоў Холдампф-Вендэл, у афіцыйных крыніцах паведамлялася, што каля 170 тысяч праграмістаў ужо выехалі з Расеі і знаходзяцца ў сумежных краінах, частка з іх можа быць зацікаўлена ў пераездзе далей на Захад. Прадстаўніца Bitkom адзначыла, што, акрамя Нямеччыны, такая праграма для залучэння праграмістаў ужо рыхтуецца ў ЗША.

- Несумненна, многія іншыя краіны зацікаўленыя ў тым, каб замацаваць гэтыя таленты ў іх уласнай эканамічнай прасторы і каб яны, магчыма, пачалі там новае жыццё, - сказала Адэль Холдампф-Вендэль.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках