14 жнiўня 2022, Нядзеля, 5:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер Дзярждумы РФ Валодзін: Нам ёсць што вяртаць з ЗША

84
Спікер Дзярждумы РФ Валодзін: Нам ёсць што вяртаць з ЗША
ВЯЧАСЛАЎ ВАЛОДЗІН

У РФ на словах сабраліся «вяртаць» Аляску.

Спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін заявіў, што ЗША варта памятаць аб тым, што Аляска была расейскай.

Аб гэтым ён сказаў на пасяджэнні Думы ў сераду, 6 ліпеня, паведамляе РБК.

Адзначаецца, што пра гэта ён сказаў у кантэксце блакавання на захадзе расейскіх актываў і іх магчымай перадачы Украіне.

«Амерыка няхай заўсёды памятае: там ёсць частка яе (Расеі - рэд.) тэрыторыі - Аляска. Вось калі яны пачынаюць спрабаваць распараджацца нашымі рэсурсамі за мяжой, перш чым гэта рабіць, падумаюць, што нам ёсць што таксама вяртаць», - сказаў Валодзін.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».