28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захад плануе абмежаваць кошт расейскай нафты

1
Захад плануе абмежаваць кошт расейскай нафты

Вядомы магчымы кошт.

ЗША і хаўруснікі плануюць устанавіць максімальную цану для расейскай нафты на ўзроўні 40-60 даляраў за барэль.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Выданне адзначае, што канкрэтную максімальную цану краіны Захаду яшчэ не вызначылі. Яна будзе залежаць ад "рынкавых умоў на момант прыняцця такіх абмежаванняў". Пры гэтым амерыканскія чыноўнікі праводзяць па некалькі нарад на тыдзень для ўрэгулявання гэтага пытання.

Паводле інфармацыі Bloomberg, увядзенне кошту на 40 даляраў за барэль расейскай нафты з'яўляецца вельмі малаверагодным. У адміністрацыі Байдэна мяркуюць, што такі парог з'яўляецца занадта нізкім і можа прывесці да значнага скачка коштаў нафты ў свеце.

Bloomberg дадае, што на гэтым тыдні расейскую нафту прадавалі па 80 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках