8 жнiўня 2022, панядзелак, 1:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы сталі ўдвая часцей купляць антыдэпрэсанты

15
Расейцы сталі ўдвая часцей купляць антыдэпрэсанты

Часцей за ўсё іх купляюць жыхары Масквы, Санкт-Пецярбурга і Маскоўскай вобласці.

На працягу першай паловы 2022 года жыхары Расеі сталі часцей купляць антыдэпрэсанты. Продажы гэтых прэпаратаў выраслі больш як удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года. Пра гэта ў сераду, 6 ліпеня, паведаміла расейскае прапагандысцкае інфармагенцтва ТАСС са спасылкай на Цэнтр развіцця перспектыўных тэхналогій.

У паведамленні гаворыцца, што больш за ўсё вырас попыт на наступныя антыдэпрэсанты: Сертралін (113%), Флуаксецін (90%), Эсцыталопрам (79%).

Расейцы купілі практычна шэсць мільёнаў адзінак антыдэпрэсантаў за першае паўгоддзе 2022 года на суму 3,6 млрд. руб. Гэта на 87% больш, чым за той жа перыяд мінулага года (1,9 млрд. руб). У той жа час, за шэсць месяцаў 2021 года паказчыкі набыцця антыдэпрэсантаў складалі 3,6 млн адзінак.

Найбольшы попыт на антыдэпрэсанты назіраўся ў наступных рэгіёнах Расні:

Масква (1,3 тыс. упаковак на 10 тысяч чалавек),

Санкт-Пецярбург (1,2 тысяч пачкаў),

Маскоўская вобласць (1,1 тыс.),

Калужская вобласць (988),

Растоўская вобласць (975).

Тады ж як менш за ўсё падобных прэпаратаў купляюць жыхары:

Ненецкай аўтаномнай акругі (141 упаковак на 10 тысяч чалавек),

Чачэніі (90),

Тывы (59).

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».