8 жнiўня 2022, панядзелак, 0:58
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом выпусціў калекцыйную манету з выспай Змяінай

8
Белы дом выпусціў калекцыйную манету з выспай Змяінай

Фотафакт.

Белы дом выпусціў калекцыйную манету «Выспа Змяіная», прысвечаную ўкраінскаму супраціву ў барацьбе супраць Расеі.

Пра гэта паведамляе сувенірная крама Белага дома.

На манеце наміналам на 100 даляраў выяўленая выспа Змяіная з аднаго боку і затоплены расейскі флагман «Масква» з другога.

Адзначаецца, што дастаўка манеты ва Украіну і краіны NATO - бясплатная. Акрамя таго, 20% ад продажаў будзе накіравана на дапамогу ўкраінскім жанчынам і дзецям.

Нагадаем, у першы дзень шырокамаштабнай вайны, 24 лютага, Расея атакавала выспу Змяіную. У гэты ж дзень украінскі вайсковец у адказ на прапанову акупантаў здацца сказаў легендарную фразу: «Рускі ваенны карабель, ідзі на…». Яна стала шырока вядомай не толькі ва Украіне, але і ў свеце.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».