8 жнiўня 2022, панядзелак, 0:20
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракеты-бумерангі ўдарылі па Белгарадскай вобласці РФ

14
Ракеты-бумерангі ўдарылі па Белгарадскай вобласці РФ
ФОТА TOPCOR.RU

Пачаліся пажары.

У ноч на 7 ліпеня расейскія акупанты ўчынілі ракетны абстрэл Харкаўскай вобласці з горада Белгарад, які размешчаны за 40 км ад украінскай мяжы.

Пры гэтым дзве ракеты не змаглі дасягнуць мэты: зрабіўшы дзіўныя кульбіты ў паветры, яны ўзарваліся ў небе адразу пасля запуску.

Адпаведнае відэа з'явілася ў Telegram-каналах, паведамляе glavred.info.

У выніку падзення адной з ракетаў, якія "адмовіліся" атакаваць Украіну, у Белгарадскай вобласці ўзнік пажар.

Акрамя таго, ракеты-"бумерангі" акупанты запускалі і з часова акупаванага Херсона. У Telegram з'явілася відэа, на якім бачна, што пасля запуску ракета разварочваецца і пачынае падаць. Мясцовыя каналы пішуць, што з сямі выпушчаных ракетаў чатыры ўпалі пасля ўзлёту.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».