У расейскай Цюмені канфіскавалі буйную партыю тытунёвай кантрабанды з Беларусі
- 7.07.2022, 10:13
- 1,932
Больш за 28 тысячаў пачкаў захоўваліся на складзе адной з транспартных кампаній.
У Цюмені затрымалі найбуйнейшую партыю нелегальных цыгарэтаў, вырабленых у Беларусі: больш за 28 тысячаў пачкаў захоўваліся на складзе адной з транспартных кампаній, піша партал ura.news са спасылкай на рэгіянальную мытню.
Пачкі захоўваліся без абавязковай маркіроўкі і сродкаў ідэнтыфікацыі. Усе цыгарэты былі зробленыя ў Беларусі. У мытнай установе адзначылі, што гэта найбуйнейшая партыя нелегальнага тытуню сёлета.
Цыгарэты ў Цюмень даслалі пяць розных адпраўнікаў. Пастаўкі ішлі з Масквы, Маскоўскай і Уладзімірскай абласцей. Цяпер тытунь канфіскавалі, а парушальнікам пагражае крымінальнае пакаранне і да трох гадоў пазбаўлення волі.