20 красавiка 2024, Субота, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не хочуць працаваць у прамысловасці

3
Беларусы не хочуць працаваць у прамысловасці
Фота: bymedia

Ідзе адток кадраў.

Паводле вынікаў пяці месяцаў 2022 года адток кадраў з прамысловай галіны Беларусі склаў больш за 9 тысячаў чалавек, піша thinktanks.by.

У студзені – траўні гэтага года арганізацыі прамысловасці прынялі на працу 48,8 тыс. чалавек, а звольнілі 57,9 тыс. Такім чынам, на чыстай аснове адток кадраў з гэтай галіны эканомікі склаў блізу 9,1 тыс. чалавек.

Суадносіны прынятых і звольненых супрацоўнікаў у студзені – траўні склалі 84,3 адсотка, гэта значыць 843 прынятыя на кожную 1000 звольненых.

У траўні 2022 года агульная карціна рынку працы захавалася. За гэты месяц арганізацыі звольнілі 13 тыс. супрацоўнікаў, а прынялі на працу 9,3 тыс. Чысты адток у траўні склаў 3,7 тыс. чалавек, суадносіны прынятых і звольненых – 71,4 адсотка.

Статыстыка ахоплівае кампаніі са сярэдняспісачным персаналам 16+ чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках