20 красавiка 2024, Субота, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разлік украінскай «Стугны» знішчыў батальён тэхнікі і жывой сілы ворага

Разлік украінскай «Стугны» знішчыў батальён тэхнікі і жывой сілы ворага

Ваяры брыгады імя князя Рамана Вялікага расказалі, як палююць на акупантаў.

Ваяр УСУ, які служыць у шэрагах 14-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Рамана Вялікага расказаў, як яны высочваюць і ліквідуюць акупантаў.

Каментарый Кірыла апублікавала Фэйсбук-старонка ягонай брыгады, паведамляе УНІАН.

"Кірыла з тых, хто жартам называе сябе паляўнічым на ворагаў. Хоць жарту ў тым, як назвалі сябе хлопцы, – драбніца. Таму што на рахунку разліку ПТРК Стугна нашай Княжай брыгады – да батальёна знішчанай тэхнікі і жывой сілы ворага", – гаворыцца ў паведамленні.

Кірыл расказаў, што "ўлоў" у байцоў ёсць практычна заўсёды. Хоць часам ім даводзіцца ладна нацярпецца, пакуль высачаць ворага. Расказваюць, што для брыгады самы паспяховы ў плане трафеяў выезд – 2 БМП-3 і 4 адзінкі жывой сілы ворага за адзін дзень.

"Дзень тады, выдаўся, ведаеце, такі сабе, нас ладна прасавалі цягам некалькіх гадзінаў, і настрой быў не вельмі. А тут выйшаў адзін орк у поле, за ім другі, потым яшчэ двое. Як вынік – мінус усе! Калі цэль падбітая – гэта неверагодныя эмоцыі і радасць, і гонар, і жаданне прадаўжаць", – расказаў украінскі вайсковец.

Ён таксама жартам дадаў, што паміж байцамі здараюцца і слоўныя канфлікты наконт таго, хто будзе рабіць пуск.

"Не, да бойкі яшчэ не даходзіла, і манетку не кідаем. Маем правіла: пуск ракеты робіць той, хто знайшоў цэль ці той, хто сядзіць за пультам", – кажа баец.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках