19 красавiка 2024, Пятніца, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пасля спробы суіцыду Мядзведзева адправілі да псіхіятра і забаранілі жлукціць

28
СМІ: Пасля спробы суіцыду Мядзведзева адправілі да псіхіятра і забаранілі жлукціць
Дзмітрый Мядзведзеў
Фота: Anadolu Agency

Экс-прэзідэнт РФ будзе наведваць лекара чатыры разы на тыдзень і рэгулярна піць прапісаныя яму лекі.

Намеснік сакратара Савета бяспекі РФ, экс-прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў - нібыта спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, а зараз да яго прыставілі псіхіятра і забаранілі ўжываць спіртное.

Аб праблемах у жыцці Мядзведзева піша Telegram-канал GeneralSVR, звесткі якога не раз пацвярджаліся.

Са звестка канала, ужо з наступнага тыдня з Мядзведзевым пачне "працаваць" псіхіятр.

"Папярэдне ўстаноўлены графік кантактаў - чатыры разы на тыдзень, пры неабходнасці графік будзе перагледжаны. Дзмітрый Анатольевіч будзе вымушаны прытрымлівацца рэкамендацый і выконваць графік не толькі камунікацыі з лекарам, але і рэгулярнага прыёму прапісаных лекаў. Спадзяемся, тэрапія дасць пазітыўную дынаміку, і мы ўжо неўзабаве ўбачым Дзмітрыя Анатольевіча, які мірна сядзіць на лавачцы ў парку і спакойна назірае працэс росту дрэў, а палітыка - гэта лішняе, не яго гэта", - гаворыцца ў паведамленні.

У канцы чэрвеня GeneralSVR паведаміў, што Мядзведзеў надумаў звесці рахунак з жыццём і напісаў пяць варыянтаў перадсмяротнай цыдулкі. У гэтых цыдулках ён нібыта назваў "спецаперацыю ва Украіне" вайной і абвінаваціў ва ўсім свайго "шэфа" - прэзідэнта Пуціна.

"Учора ўвечары (27 чэрвеня, - рэд.) была папярэджаная спроба суіцыду былога прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева. Падчас прыоркі кабінета Дзмітрыя Мядзведзева жанчына з прыслугі выпадкова звярнула ўвагу на некалькі спісаных лістоў паперы на стале і на падлозе. Відаць, яе зацікавіў змест. Так, выявіўшы пяць варыянтаў перадсмяротнай цыдулкі, напісанай буйным размашыстым почыркам Дзмітрыя Анатольевіча, прыслуга адразу паведаміла ахове. Дзмітрыя Мядзведзева ахова знайшла моцна п'яным і з пісталетам у правай руцэ. Пасля нядоўгіх угавораў Мядзведзеў аддаў пісталет, які, як высветлілася, быў з патронамі , - гаворыцца ў паведамленні.

Пры Мядзведзеве нібыта была знойдзена яшчэ адна цыдулка - відаць, шосты і канчатковы варыянт. Аб інцыдэнце паведамілі гаспадару Крамля Пуціну.

"Пуцін распарадзіўся не даваць Мядзведзеву больш спіртнога і кантраляваць кожны крок да асаблівай пастановы. Інцыдэнт надумалі не надаваць агалоскі", – піша канал.

У сваіх цыдулках Мядзведзеў нібы пісаў аб тым, што ненавідзіць вайну і не ў сілах перажываць знявагі, якія на яго ўпалі.

"У цыдулках Дзмітрый Мядзведзеў напісаў, што не можа пераносіць прыніжэнняў і душэўных перажыванняў, адчувае сябе нікчэмнасцю ні на што не здольнай, ненавідзіць вайну і тых, хто яе развязаў, і ў сваёй смерці вінаваціць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, Юрыя Кавальчука, Мікалая Патрушава, Аляксандра Бортнікава і Ігара Сечына. У адным з варыянтаў цыдулкі Мядзведзеў піша, што яму надакучыла быць лялькай. Практычна ўсё напісанае носіць бязладны і эмацыйны характар і мабыць было напісала ў стане алкагольнага ап'янення", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках