25 красавiка 2024, Чацвер, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВВС: Джонсан пагадзіўся сысці ў адстаўку, але з умовай

27
ВВС: Джонсан пагадзіўся сысці ў адстаўку, але з умовай
БАРЫС ДЖОНСАН
ФОТА: GETTY IMAGES

Хто зойме пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі?

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан пагадзіўся пайсці ў адстаўку. Аднак ён хоча застацца на сваёй пасадзе да таго часу, пакуль увосень не будзе абраны новы лідар Кансерватыўнай партыі.

Пра гэта паведамляе BBC.

"Ён кажа, што хоча, каб новы лідар Торы быў прызначаны да партыйнай канферэнцыі. Ён хоча застацца на пасадзе прэм`ер-міністра да гэтага часу", – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што на мінулым тыдні ў Брытаніі разгарэўся скандал, калі стала вядома, што намеснік галоўнага арганізатара кіроўнай Кансерватыўнай партыі ў палаце абшчын Крыс Пінчар зладзіў п'яны дэбош у элітным лонданскім клубе для кансерватараў «Карлтан» на Пікадзілі. Пасля гэтага Пінчар падаў у адстаўку.

Скандал справакаваў хвалю адставак. Урад пакінулі 54 міністры.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках