19 красавiка 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Неўзлін: Калі Пуцін саступіць у вайне Украіне, яго змяце ягонае ж насельніцтва

5
Леанід Неўзлін: Калі Пуцін саступіць у вайне Украіне, яго змяце ягонае ж насельніцтва
Леанід Неўзлін

У кіраўніка Крамля не так шмат карт у калодзе.

Леанід Неўзлін, бізнэсовец і філантроп, у мінулым - адзін з кіраўнікоў і суўладальнікаў нафтавай кампаніі ЮКАС і чалец расейскага Савета Федэрацыі, даў інтэрв'ю Youtube-праекту "Нямецкай хвалі" "вТРЕНДde". У размове з журналістам Канстанцінам Эгертам ён выказаў меркаванне, што Расею чакае перафарматаванне:

- Расея для таго, каб быць краінай шчаслівай, паўнацэннай, абавязана распасціся. Яна павінна распасціся для таго, каб зноў, так ці інакш, у тых ці іншых частках або асацыяцыях, у якіх людзям будзе камфортна жыць, уз'яднацца. Бо краіна для людзей, а не людзі для краіны».

Леанід Неўзлін мяркуе, што калі Захад паўнавартасна ўступіць у вайну супраць Расеі, кіраўнік Крамля папросіць міру:

- У Пуціна не так шмат карт у калодзе. Акрамя тактычнай і стратэгічнай ядзернай кнопкі ў яго нічога няма. Я не разумею, навошта трэба секчы хвост котцы пакрысе, ёй жа балюча. Трэба адразу адсекчы.

«Адсяканне хваста» - гэта вайсковая дапамога Украіне па-сапраўднаму. Закрыццё неба і перадача Украіне такой зброі, якая дапаможа абараніць сябе і зможа дастаць да расейскай тэрыторыі так, каб Пуціну мала не падалося.

Калі яму гэтага не выстарчыць, тады трэба будзе пераходзіць да вайсковых дзеянняў NATO супраць Расеі і абвяшчаць яму вайну. Пасля гэтага ён садзіцца на азадак і просіць міру.

«Кожны пройгрыш Пуціна з'яўляецца ягонай паразай назаўжды. Калі ён саступіць у гэтай вайне (а я спадзяюся, што ён у ёй саступіць), яго змяце ягонае насельніцтва», — заявіў Леанід Неўзлін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках