19 красавiка 2024, Пятніца, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым захлусіўся пра колькасць украінскіх уцекачоў у Беларусі

4
Рэжым захлусіўся пра колькасць украінскіх уцекачоў у Беларусі

Большасць з іх пакінула краіну.

Са звестак вынікаў працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа ўпершыню афіцыйна названыя лічбы ўкраінцаў-уцекачоў у рэгіён. З пачатку расейскай вайсковай агрэсіі, з 24 лютага, на тэрыторыю Гомельскай вобласці заехаў 3 151 грамадзянін Украіны, паведамілі дзяржаўныя СМІ 5 ліпеня, паведамляе «Флагшток».

Адзначым, што за тыдзень да гэтага тэлеканал ОНТ у сваім прапагандысцкім сюжэце называў такія звесткі, спасылаючыся на Дзяржпамежкамітэт: 34,5 тысячы грамадзян Украіны перасеклі беларускую мяжу з пачатку вайны. Пры гэтым сцвярджалася, што «асноўным месцам размяшчэння ўцекачоў і часовых перасяленцаў з зоны баявых дзеянняў застаецца Гомельская вобласць».

У той жа час, паводле афіцыйнай справаздачы Чырвонага Крыжа, на сёння ў Гомельскай вобласці «знаходзяцца амаль 400 уцекачоў».

Дзейныя ўлады не тлумачаць такія разбежкі ў лічбах і не расказваюць, куды і колькі ўкраінскіх мігрантаў з'ехала з Беларусі і з тэрыторыі Гомельшчыны. Пра гэта можна меркаваць толькі з некаторых фактаў і паведамленняў у валанцёрскіх чатах. Вядома, што некаторыя сем'і з'язджалі ў Расею, частка ўцекачоў вярталася дадому, паколькі не змагла атрымаць неабходную падтрымку ў Беларусі і ўладкавацца тут на працу (напрыклад, пра гэта распавялі муж і жонка з Марыюпаля), а многія мігранты накіроўваліся з Беларусі ў краіны Еўразвязу.

У выніку ў Гомельскай вобласці толькі «блізу 200 чалавек атрымалі спецдазволы на працу», гаворыцца ў сюжэце АНТ. А Чырвоны Крыж даў справаздачу, што за ўвесь час дапамогу ад арганізацыі атрымалі 1 312 украінскіх мігрантаў, у тым ліку 351 дзіця. Якая гэта была дапамога - ізноў жа не канкрэтызуецца. Але мяркуючы з масавых паведамленняў у валанцёрскіх чатах, менавіта валанцёры, звычайныя жыхары, за свой кошт дапамагаюць уцекачам усім неабходным - ад прадуктаў і лекаў да адзення і мэблі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках