19 красавiка 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць два гатункі марозіва

1
У Беларусі забаранілі прадаваць два гатункі марозіва

Што з ім не так?

У Рэестры небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі, з'явіліся два гатункі марозіва. Яго нельга будзе прадаваць з 11 ліпеня, піша citydog.io.

Што яшчэ за рэестр?

Рэестр небяспечнай прадукцыі стварылі ў Дзяржаўным камітэце стандартызацыі для таго, каб пастаўшчыкі, прадаўцы і пакупнікі ведалі, якія тавары праз свае тэхнічныя і смакавыя якасці не могуць прадавацца ў Беларусі.

Рэестр абнаўляецца кожны тыдзень. Вось што забаранілі на гэты раз.

Малаказмяшчальны прадукт замарожаны эскімо «НУК БАР» арахісавае

Вытворца: LOTTE CONFECTIONERY CO., LTD.

Пастаўшчык у Беларусь: ТДА «ВІТАЛЮР», Менскі р-н.

Чаму забаранілі: у апісанні гаворыцца, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза. «У выніку выпрабаванняў устаноўлена, што масавая доля расліннага тлушчу складае 22 адсоткі, масавая доля агульнага тлушчу ў малаказмяшчальнай частцы прадукту 8 адсоткаў, з іх масавая доля малочнага тлушчу ў тлушчавай фазе 78 адсоткаў».

Выраб кандытарскі цукрысты дэсерт замарожаны, эскімо «Перэра Айс» з міндалем

Вытворца: LOTTE CONFECTIONERY CO., LTD.

Пастаўшчык у Беларусь: ТДА «ВІТАЛЮР», Менскі р-н.

Чаму забаранілі: у апісанні гаворыцца, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза. «У выніку выпрабаванняў устаноўлена, што масавая доля агульнага тлушчу ў малаказмяшчальнай частцы прадукту 7,5 адсотка, з іх масавая доля малочнага тлушчу ў тлушчавай фазе большая за 85 адсоткаў, масавая доля расліннага тлушчу складае 15 адсоткаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках