19 красавiка 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Алег Букас, які заступіўся за бацьку, выйшаў на волю

2
Палітвязень Алег Букас, які заступіўся за бацьку, выйшаў на волю
АЛЕГ БУКАС

Ён цалкам адбыў тэрмін.

7 ліпеня стала вядома, што яшчэ 6 траўня з Віцебскай папраўчай калоніі на волю выйшаў палітвязень Алег Букас, паведамляе тэлеграм-канал dissidentBY.

Алег Букас - жыхар Бабруйска. Яго разам з бацькам Ігарам Букасам асудзілі паводле арт.364 КК РБ («Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі»). Іх абодвух затрымалі 10 жніўня 2020 году. Непадалёк ад месца, дзе Букасы прыпаркавалі аўтамабіль, яны заўважылі іншае аўто, а таксама аўтамабіль ДАІ. Каля гэтых аўто нейкая жанчына прасіла адпусціць кіроўцу.

Старэйшы Букас захацеў пацікавіцца, што адбываецца, і падышоў да супрацоўніка ДАІ. Паміж ім і «даішнікам» здарыўся канфлікт. Калі Алег паспрабаваў заступіцца за бацьку, іх абодвух затрымалі і жорстка збілі.

27 лістапада 2020 года Ігару прысудзілі 4 гады калоніі, а Алегу - 2 гады калоніі.

Нядаўна стала вядома, што Ігару ўзмацнілі рэжым і перавялі ў «крытую» турму. Цяпер палітвязень будзе адбываць тэрмін у турме №1 у Гародні.

Падтрымаць Ігара Букаса можна на адрас: турма №1, 230023, вул. Кірава, 1, г. Гародня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках