29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Купянска, які здрадзіў Украіне, арыштаваны расейцамі і ўтрымліваецца пад вартай

3
Мэр Купянска, які здрадзіў Украіне, арыштаваны расейцамі і ўтрымліваецца пад вартай
ГЕННАДЗІЙ МАЦЭГОРА

Генадзь Мацэгора перайшоў на бок ворага ў першыя дні вайны.

Гарадскі кіраўнік Купянска Генадзь Мацэгора, які здрадзіў Украіне, быў арыштаваны расейцамі і зараз утрымліваецца пад вартай.

Пра гэта ў Telegram паведаміў старшыня Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Ён адзначыў, што Мацэгора перайшоў на бок ворага ў першыя дні вайны і ўсяляк спрыяў расейскім акупантам у Купянску. Забяспечваў іх транспартам, жыллём, палівам і ежай.

У лютым Харкаўская абласная пракуратура паведаміла Мацэгору аб падазрэнні ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны і ў дзяржаўнай здрадзе.

"Як бачым, здраднікаў у кожным выпадку не чакае нічога добрага, бо яны не патрэбны і самім расейцам. Для акупантаў гэта ўжо стала сістэмай. Спачатку яны выкарыстоўваюць здраднікаў і іх рэсурс, а потым прыбіраюць іх", - пракаментаваў Сінягубаў.

Ён адзначыў, што добраахвотнае супрацоўніцтва з ворагам - гэта цяжкае злачынства, за якое чакае непазбежнае пакаранне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках