28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль: ЕЗ вывез з Украіны 5,8 млн тон збожжа з красавіка

1
Барэль: ЕЗ вывез з Украіны 5,8 млн тон збожжа з красавіка
ЖАЗЭП БАРЭЛЬ

Аб'ёмы паставак амаль падвоіліся ў чэрвені.

Еўразвяз забяспечвае экспарт украінскага збожжа, аб'ёмы паставак амаль падвоіліся ў чэрвені, заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль. Паводле ягоных слоў, дзякуючы салідарнасці Еўразвязу (ЕЗ) з красавіка з Украіны былі вывезены 5,8 млн. тон збожжа.

«Нашы лініі салідарнасці працуюць, каб расчысціць паклады старых запасаў украінскага збожжа і палепшыць імпартныя і экспартныя плыні. Цяпер яны дазволілі забяспечыць экспарт 5,8 млн тон з Украіны з красавіка 2022 года», - паведаміў спадар Барэль у Twitter. Аб'ёмы паставак амаль падвоіліся ў чэрвені, калі было экспартавана 2,5 млн. тон, адзначыў кіраўнік дыпламатыі ЕЗ.

Украіна публічна абвінаваціла Расею ў крадзяжы збожжа пасля пачатку вайны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках