28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэрвень 2022 года стаў трэцім самым гарачым у гісторыі назіранняў

1
Чэрвень 2022 года стаў трэцім самым гарачым у гісторыі назіранняў

Глабальная сярэдняя тэмпература ў чэрвені перавысіла сярэднія паказчыкі 1991-2020 гадоў.

Са звестак еўрапейскай праграмы назіранняў за планетай Copernicus, чэрвень 2022 года стаў для свету трэцім самым гарачым у гісторыі назіранняў.

Як піша "Еўрапейская праўда"", пра гэта паведамляе AFP.

Тэмпературныя паказчыкі чэрвеня 2022 года былі трэцімі самымі высокімі пасля чэрвеня 2019 і 2021 года.

Глабальная сярэдняя тэмпература ў чэрвені перавысіла сярэднія паказчыкі 1991-2020 гадоў на 0,31°C.

У Еўропе розніца больш значная - на 1,6°C вышэй, чым сярэднія паказчыкі. Навукоўцы адзначаюць, што на паўднёвым захадзе Еўропы, у Францыі і Гішпаніі, зафіксавалі адразу дзве хвалі спякоты з тэмпературнымі рэкордамі.

За межамі Еўропы надзвычай спякотным месяц выдаўся таксама ў ЗША і Японіі. У Грэнландыі і значнай частцы Паўднёвай Амерыкі, наадварот, было незвычайна халаднавата.

"Мы чакаем, што хвалі спякоты, падобныя да тых, якія назіраліся, стануць яшчэ больш частымі і магутнымі ў найбліжэйшыя гады, як у Еўропе, так і ў іншых месцах у свеце", – каментуе дырэктар службы змены клімату ў праграме Copernicus Карла Буантэмпа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках