28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сбербанку пачалі «выкалупваць» чыпы з неактываваных карт

17
У Сбербанку пачалі «выкалупваць» чыпы з неактываваных карт

У РФ не стае чыпаў праз санкцыі.

У Сбербанку на фоне дэфіцыту мікрасхем ва ўмовах санкцый Захаду і праблем з пастаўкамі з Еўропы пачалі «выкалупваць» чыпы са старых, але не актываваных раней картак і ўстаўлёўваць іх у новыя. Пра гэта расказала выканаўчая дырэктарка, кіраўніца аддзела кібербяспекі «Сбера» Вольга Маклашына на канферэнцыі Paymentsecurity. Яе словы падалі ў чацвер, 7 ліпеня, Агенцтва эканамічнай інфармацыі ПРАЙМ, паведамляе DW.

Маклашына назвала такую пастанову «блізкай да геніяльнай», а перасадку чыпаў са старых картак у новыя - «рэімплантацыяй». Працэс выглядае наступным чынам: інкасатары прывозяць чыпы ў цэнтры эмісіі, спецыялісты цалкам выдаляюць дадзеныя, а затым адвозяць чыпы вытворцу банкаўскіх карт. Тыя ўстаўляюць іх у новыя кукішкі, удакладніла Вольга Маклашына.

Адключэнне Сбербанка ад SWIFT

Са звестак банка, кожны месяц назапашваецца амаль 375 тысяч неактываваных карт. Механізм, як чакаецца, дазволіць Сбербанку зэканоміць 1 млрд рублёў (15,6 млн еўраў) у гэтым годзе.

Раней расейскія крэдытна-фінансавыя інстытуты Сбербанк, Рассельгасбанк і Маскоўскі крэдытны банк былі адключаныя ад найбуйнейшай сістэмы міжнародных плацяжоў SWIFT. Гэтая мера, прынятая ў рамках шостага пакета санкцый Еўразвязу супраць Расеі за яе ўварванне ва Украіну, пачала дзейнічаць 14 чэрвеня.

У пачатку красавіка ЗША ўвялі новы санкцыйны пакет праз злачынствв, у тым ліку забойстваў мірных жыхароў, ва ўкраінскім горадзе Буча, у якіх абвінавачваюць вайскоўцаў РФ. Пад штрафныя меры падпалі ў ліку іншых Сбербанк і Альфа-банк, а таксама кіроўная расейская эліта.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках