24 красавiка 2024, Серада, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны падарвалі ў цэнтры Мелітопаля штаб «Адзінай Расеі»

6
Партызаны падарвалі ў цэнтры Мелітопаля штаб «Адзінай Расеі»

Акупанты займаліся арганізацыяй фэйкавага «рэферэндуму».

У акупаваным Мелітопалі (Запарожская вобласць) мясцовыя партызаны падарвалі штаб прапуцінскай «Адзінай Расеі».

Пра гэта піша «РІА Мелітопаль».

«У ноч з 8 на 9 жніўня, пакуль УСУ адпрацоўвала па вайсковых базах, размешчаных у прамзонах, блізу 22:00 выбух прагрымеў і ў самым цэнтры горада ля штаба “Адзінай Расеі”. Ён размясціўся ў ГЦ “Факстрот”. Там гастралёры з рашкі разам са здраднікамі рыхтуюцца да ліпавага галасавання. Штабу ладна “папсавалі фасад”», – паведамляе выданне.

ФОТА: «РІА МЕЛІТАПОЛЬ»

Паводле звестак СМІ, на гэты раз абышлося без ахвяраў, аднак партызаны «перадалі прывітанне» ўсім, хто захоча паўдзельнічаць у арганізацыі фэйкавага рэферэндуму.

«Літасці не будзе нікому! Гэта разумеюць мясцовыя здраднікі. Таму ёсць інфармацыя, што некаторыя кіраўнікі выбаркама пасля феерверку ля штаба “Адзінай Расеі” сышлі ў запой», – сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках