19 красавiка 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы палічылі, колькі беларусаў легальна працуе ў краіне

3
У Польшчы палічылі, колькі беларусаў легальна працуе ў краіне

Нашы землякі – другая ў колькасці група замежнікаў.

Польскія дзяржорганы падлічылі, колькі беларусаў маюць легальную працу ў Польшчы. Нашы землякі ў гэтых адносінах аказаліся другой у колькасці пасля ўкраінцаў групай замежнікаў, піша Prawo.pl са спасылкай на Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі.

Паводле звестак на канец чэрвеня, грамадзянаў Беларусі, якія афіцыйна працаўладкаваныя і плацяць унёскі ў Фонд сацыяльнага страхавання, налічвалася 87 тысячаў.

Адзначым, гэта нават больш, чым колькасць беларусаў, якія маюць дзейныя дакументы, што дазваляюць легальнае знаходжанне ў Польшчы. На ўліку ў Фондзе сацстрахавання стаяць як наёмныя супрацоўнікі, так і ўладальнікі фірмаў, людзі, якія працуюць з дамовай падраду і на падставе іншых дамоваў.

Усяго ў Польшчы легальна працуюць і плацяць сацыяльныя ўнёскі амаль 1 млн 25 тысячаў замежнікаў. Такі быў лік на канец ліпеня. З канца сакавіка ён вырас прыкладна на 93 тыс. чалавек.

"Гэтыя людзі займаюць вельмі важнае месца на нашым рынку працы, таму што яны дапамагаюць запаўняць кадравыя прабелы ў многіх галінах і тым самым садзейнічаюць развіццю эканомікі", – сказала Марлена Маланг, міністарка сям'і і сацыяльнай палітыкі.

Больш за ўсё сярод іх украінцаў – 736 тысячаў. У Фондзе сацстрахавання адзначаюць, што з пачаткам вайны не назіраюць масавага зняцця ўкраінцаў з уліку, іх колькасць прадаўжае расці – з канца сакавіка іх стала больш на 69 тысячаў.

Таксама ў Польшчы працуе шмат грамадзянаў Грузіі – больш за 28 тысячаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках