19 красавiка 2024, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастка закрылася: як расейскі Генеральны штаб саступае ўкраінскаму

3
Пастка закрылася: як расейскі Генеральны штаб саступае ўкраінскаму
АЛЕГ ЖДАНАЎ
ФОТА: FAKTY.COM.UA

Цяпер у войска РФ засталіся два варыянты.

Са слоў ваеннага экспэрта Алега Жданава, заявы аб магчымым наступе РФ і контрнаступе УСУ зараз выглядаюць як гульня паміж генеральнымі штабамі Расеі і Украіны.

Як адзначыў Жданаў падчас эфіру ФЕЙГІН LIVE, украінскі бок справакаваў РФ сваімі поспехамі на Поўдні на маштабную перагрупоўку. Расейскі бок фактычна ўдвая павялічыў групоўку на правым беразе.

Але пры гэтым мы не пусцілі на правы бераг войскі, якія прыехалі з РФ праз Крым. Гэтыя БТГ зараз топчуцца пад Мелітопалем... Мы не пусцілі свежыя войскі, мы пусцілі туды толькі старэнькія, панішчаныя. Цяпер фактычна пастка закрылася», - адзначыў экспэрт.

Паводле ягоных слоў, зараз у РФ ёсць два варыянты: альбо садзіцца ў глухую абарону, альбо спрабаваць праводзіць наступальную аперацыю на Поўдні:

«Але паралельна Генштаб РФ прымае пастановы, каб адцягнуць частку нашых войск з паўднёвага кірунку. Што трэба для гэтага зрабіць? Імітаваць вялікі наступ, каб Украіна пачала перакідваць рэзервы».

Алег Жданаў упэўнены, што на Данбасе ідзе імітацыя наступу РФ, каб «адцягнуць» украінскія войскі з Поўдня.

«Ідзе менавіта такая гульня - хто каго выцягне менавіта на першы ўдар», - рэзюмаваў вайсковы экспэрт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках