20 красавiка 2024, Субота, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны экспэрт: Лукашэнка пачаў асцерагацца

27
Ваенны экспэрт: Лукашэнка пачаў асцерагацца

Усё гэта супадае з выбухам у Крыме.

Пра гэта 24 каналу расказаў кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка. Ён кажа, што Лукашэнка сабраўся тэрмінова праводзіць вучэнні супрацьпаветранай абароны і запрашае Расею гэта зрабіць.

Ваенны экспэрт мяркуе, што тое, што беларусы пачынаюць вучэнні СПА, азначае, што Лукашэнка пачаў нечага баяцца.

«Цікава, што ўсё гэта супадае з выбухам у Крыме, таму Беларусь так актыўна просіць аб сродках СПА. Гэта можа наводзіць на пэўныя думкі, чаму Беларусь так хоча СПА», - адзначыў Мусіенка.

На ягоную думку, калі гаварыць агулам аб беларускім кірунку, то аб гэтым сталі менш гаварыць, бо ўсе ўжо звыклі да перманентнага стану ваенных вучэнняў на мяжы.

Але гэтыя вучэнні ў прынцыпе не вядуць да таго, што ствараюцца нейкія ўдарныя групоўкі, якія могуць несці пагрозу Украіне. Я манітору сітуацыю з розных крыніц, але актыўнай змены сітуацыі там няма, усё стабільна,- заявіў Мусіенка.

Ён кажа, што на мяжы дагэтуль стаяць тыя ж 5 – 6 тысяч жаўнераў беларускага войска, а расейскія войскі прыкрываюць «свае» вайсковыя аэрадромы ў Беларусі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках