24 красавiка 2024, Серада, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва Гарадзенскага аўтапарка падтрымала кіроўцу-хама

11
Кіраўніцтва Гарадзенскага аўтапарка падтрымала кіроўцу-хама

Кіроўца аўтобуса №13 спрабаваў збіць пенсіянера.

Учора сайт Charter97.org распавядаў аб тым, як у Гародні кіроўца аўтобуса №13 нахаміў паджыламу спадару і спрабаваў яго збіць.

Частка канфлікту патрапіла на відэа.

Свайму кіраўніцтву кіроўца патлумачыў паводзіны тым, што яго спецыяльна вывелі на канфлікт. І першыя пагрозы прагучалі акурат на ягоны адрас, паведамляе «Беларусь за МКАДам».

Кіраўніцтва Гарадзенскага аўтобуснага парка падтрымала кіроўцу-хама. Там кажуць, што адзінае, у чым не меў рацыю іх супрацоўнік гэта ў тым, што не стрымаўся, пакінуў працоўнае месца і выйшаў разбірацца, замест таго, каб выклікаць міліцыю. З ім ужо праведзеная праца. Кіроўца будзе прыцягнуты да адказнасці, у якасці пакарання яму зрабілі вымову і пазбавілі прэміі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках