25 красавiка 2024, Чацвер, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога міністра самаабвешчанай ДНР прысудзілі да трох з паловай гадоў калоніі за махлярства

3
Былога міністра самаабвешчанай ДНР прысудзілі да трох з паловай гадоў калоніі за махлярства
АЛЯКСАНДР ЦІМАФЕЕЎ

Тэрарыст на мянушцы «Ташкент» быў найбліжэйшым паплечнікам ліквідаванага Захарчанкі.

Харашэўскі раённы суд Масквы прысудзіў да 3,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму былога «міністра прыбыткаў і збораў» самаабвешчанай «ДНР» Аляксандра Цімафеева на мянушку «Ташкент» у справе аб замаху на асабліва буйное махлярства.

Пра гэта паведамляе «Коммерсант».

Суддзя Вольга Жукава,«улічваючы, што «фігурант з'яўляецца ветэранам баявых дзеянняў», мае годнасць «героя ДНР» і раненні, скараціла нават мінімальны тэрмін, запытаны абвінавачаннем», піша выданне. Пракурор запытваў Цімафееву 4 гады калоніі.

Са звестак следства, Цімафееў разам з Ігарам Сасноўскім (былым дарадцам экс-прэм'ера Украіны Мікалая Азарава) за 5 млн даляраў абяцаў развязаць пытанне са спыненнем крымінальнага пераследу былога кіраўніка «Рэйлтрансхолдынгу» Сяргея Шпака, які абвінавачваецца ў крадзяжы грошай кампаніі «ВЭБ-лізінг».

Суўдзельнікі заяўлялі, што «іх людзі» за 500 тысяч даляраў арганізуюць ліст ад дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава кіраўніку МУС Уладзіміру Калакольцаву. Шпаку абяцалі, што яго справу перададуць ФСБ, а яго самога знімуць з міжнароднага вышуку і крымінальны пераслед спыняць. За адмову ад выплат бізнэсоўцу пагражалі экстрадыцыяй у Расею.

Цімафееў лічыўся найбліжэйшым паплечнікам першага «кіраўніка ДНР» Аляксандра Захарчанкі. Ён атрымаў цяжкія раненні пры выбуху ў кафэ «Сепар» у Данецку, у выніку якога Захарчанка загінуў. Пасля гэтага Цімафееў пераехаў у Расею.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках