19 красавiка 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія байцы выявілі і знішчылі рэдкую і небяспечную тэхніку ворага

3
Украінскія байцы выявілі і знішчылі рэдкую і небяспечную тэхніку ворага
КАЛАЖ 24 КАНАЛА

Агонь карэктвалі тэрытарыяльныя абаронцы кіеўскай брыгады.

Украінскія вайскоўцы знішчылі варожую ўстаноўку размінавання УР-77 «Метэарыт» у лесе Харкаўскай вобласці. Агонь карэктавалі тэрабаронцы кіеўскай брыгады.

Пра гэта паведаміла 112 брыгада ТРА Кіева.

УР-77 - рэдкая тэхніка, якая выкарыстоўваецца ворагам для штурму ўкраінскіх гарадоў. Тэрытарыяльныя абаронцы спачатку не зразумелі, якую менавіта тэхніку знайшлі з дапамогай дрона.

«Хлопцы пайшлі «лётаць» і кажуць, што знайшлі нейкую каробачку ў лесе і не ведаюць, што гэта. Мы не вайскоўцы. Досведу няма. Віды тэхнікі мы ведаем, але нешта такое спецыфічнае - не», - распавёў камандзір узвода з пазыўным «Рым».

Невядомую тэхніку знайшлі байцы з пазыўнымі «Церэн» і «Чорны». Яны паказалі фота вайскоўцам, і тыя ўжо зразумелі, што гэта рэдкая ўстаноўка.

«Церэн» і «Чорны» перадалі каардынаты артылерыі 92-й брыгады імя Кашавога атамана Івана Сірко. Ва УР-77 патрапілі з трэцяга стрэлу. Байцы былі вельмі шчаслівыя, бо іх першая карэкціроўка агню была вельмі ўдалай.

Што вядома аб УР-77

Са звестак Мінабароны, гэта савецкая самаходная лёгкабраняваная гусенічная плавальная ўстаноўка, прызначаная для размінавання. Яна створаная на базе самаходнай гаўбіцы 2С1 «Гваздзік». Тэхніку пачалі серыйна вырабляць з 1978 года, яе прызначэнне - стварэнне праходаў на мінных палях шырынёй да 6 метраў.

На шасі УР-77 размешчаны 2 пускавыя накіроўванні для ракет тыпу ДМ-140. Устаноўка можа развіваць хуткасць да 60 км/г.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках