20 красавiка 2024, Субота, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За колькі ў Беларусі можна набыць унікальныя рэтра-аўтамабілі на хаду

5
За колькі ў Беларусі можна набыць унікальныя рэтра-аўтамабілі на хаду

Кошты некаторых з іх «кусаюцца».

У Беларусі складана набыць не толькі новы аўтамабіль або патрыманы ў добрым стане. На інтэрнэт-пляцоўках ёсць шмат аб'яў аб продажы адноўленых вінтажных аўто на хаду. Можа, варта разгледзець для пакупкі такі варыянт? Праўда, кошты некаторы кусаюцца, але ж гэта гістарычная каштоўнасць! Паглядзіце, якія ёсць рэтрааўта, на якіх можна адпраўляцца ў шлях адразу пасля пакупкі, піша zerkalo.io.

ГАЗ-67 1947 года выпуску прадаюць у Жодзіне за 25 829 рублёў ці 10 000 даляраў, але можна патаргавацца. Гэта савецкае вайсковае паўнапрывадное аўто з адкрытым кузавам і выразамі замест дзвярэй. Пасля вайны такія аўто выкарыстоўвалі не толькі ў войску, але і ў міліцыі, на іх ездзілі геолагі і леснікі.

ФОТА: AV.BY
ФОТА: AV.BY

Прадавец адзначае, што аўтамабіль пасля ідэальнай рэстаўрацыі, усе камплектуючыя - гэта стоадсоткавы арыгінал. Аўтамабіль у працоўным стане, сеў і паехаў. Вось толькі ёсць праблема з дакументамі.

ФОТА: AV.BY

Масквіч 401 у 1950-я каштаваў дзевяць тысяч рублёў, каб яго купіць, трэба было аддаць амаль 15 сярэдніх заробкаў, які тады складаў 601 рубель. Сёння гэтую мадэль 1955 года выпуску з рухавіком 1,2 літра прадаюць у Менску за 14 723 рублі або 5700 даляраў. Гаспадар гатовы да «разумнага гандлю».

ФОТА: AV.BY
ФОТА: AV.BY

У аб'яве паведамляецца, што ў аўто ўсё арыгінальнае, акрамя радыятара, аўтамабіль на хаду, гатовы да эксплуатацыі.

Гэты ГАЗ M-20 «Перамога» 1954 года выпуску можна было часта ўбачыць на рэтрапрабегах, а цяпер ён прадаецца ў Магілёве за 49 075 рублёў ці 19 000 даляраў. Аўтамабіль з дакументамі, стаіць на ўліку. Дарэчы, у канцы 1940-х адзіны доследны ўзор гэтай мадэлі аўтамабіля з шасціцыліндравым рухавіком нават здымалі ў знакамітым фільме «Вясна» рэжысёра Рыгора Аляксандрава.

ФОТА: AV.BY
ФОТА: AV.BY

Аўто мае рухавік 2,1 літра. Адзначаецца, што яно адноўленае цалкам па ўсіх тэхнічных, хадавых пытаннях і абслужанае, а таму едзе бадзёра. Пакупніку ў прыдачу да аўта дадуць два камплекты колаў (арыгінальныя і амерыканскія храмаваныя).

ФОТА: AV.BY

Mercedes-Benz W110 II 1965 года выпуску прадаюць у Менску за 51 632 рублі або 19 990 даляраў, аўто не размытненае. Прыехала з Францыі ў кастрычніку 2021 года.

ФОТА: AV.BY
ФОТА: AV.BY

Аўта з двухлітровым дызельным рухавіком. Прадавец піша, што ўсе дэталі і камплектуючыя - арыгінальныя, і ўсё ў аўтамабілі даведзенае да ідэалу. У ім замянілі вентылятар печкі салона, галоўны тармазны цыліндр, сальнікі і пылавікі стырнавога кіравання, гукавы сігнал. Светлы скураны салон і панэль знаходзяцца ў ідэальным стане.

ФОТА: AV.BY

«Гарбаты» ЗАЗ 965 «Запарожац», які ў свой час даў адчуць савецкім людзям, што «аўтамабіль не раскоша, а сродак перасоўвання», цяпер прадаецца ў Менску за 18 080 рублёў ці 7000 даляраў.

ФОТА: AV.BY
ФОТА: AV.BY

У аб'яве - мадэль АЭ Jalta (ішла на экспарт) з рухавіком 0,9 літра, выпушчаная ў 1968 годзе. Мадыфікацыя Jalta пацвярджаецца завадской маркіроўкай у нумарах кузава. Прадавец паведамляе, што ў аўто ўсё ў арыгінале, ёсць фота з этапамі аднаўлення.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках