19 красавiка 2024, Пятніца, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Акупанты не могуць выбрацца з пасткі на Данбасе

6
Экспэрт: Акупанты не могуць выбрацца з пасткі на Данбасе

Расейцы марнуюць каласальныя рэсурсы і ўжо сутыкнуліся з сур'ёзным недахопам асабовага складу.

Расейскія акупанты патрапілі ў сур'ёзную пастку на Данбасе. Яны думалі, што здолеюць захапіць добра ўмацаваныя населеныя пункты, але не змаглі. УСУ рыхтаваліся да нападу дастаткова доўга. Пра гэта распавёў вайсковы экспэрт Сяргей Грабскі ў эфіры FreeДом.

Акупанты спрабавалі штурмаваць Бахмуцкі раён, Аўдзееўку, Пяскі і Мар'інку.

«Яны пакуль змушаныя адмовіцца ад наступу на Славянск, бо там у іх складанасці праз сур'ёзныя дзеянні ўкраінскіх войскаў. Тут яшчэ трэба зразумець, што баі вядуцца ў мясцовасці, дзе цяжка выкарыстоўваць нейкія тактычныя ідэі, гэта зона гарадскіх забудоваў, дзе баі вядуцца ад вуліцы да вуліцы. Яны не могуць ужыць масава артылерыю ці бронетэхніку», - сказаў Грабскі.

Ён дадаў, што акупанты марнуюць каласальныя рэсурсы і ўжо сутыкнуліся з сур'ёзным недахопам асабовага складу. Але варта адзначыць, што «жалеза ў іх пакуль дастаткова». Акупанты трапілі ў пастку і цяпер не могуць з яе выбрацца.

«Тут атрымліваецца так, што яны патрапілі ў такую стратэгічную пастку, спрабуючы выканаць пастаўленую задачу, яны не могуць выйсці з гэтай зоны. Гэта нагадвае бульдога, які ўчапіўся ў шыю і не ведае, як цяпер адпусціць сківіцы і таму беспаспяхова спрабуюць весці баявыя дзеянні», - дадаў экспэрт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках