25 красавiка 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Беларусі папрасіў у Расеі новы крэдыт на $1,5 мільярда

45
Прэм'ер Беларусі папрасіў у Расеі новы крэдыт на $1,5 мільярда
РАМАН ГАЛОЎЧАНКА

На якія мэты пойдзе крэдыт, чыноўнік не ўдакладніў.

Раман Галоўчанка расказаў, што цяпер на фінальнай стадыі знаходзіцца праект пагаднення выдзялення крэдыту з расейскім бокам на суму 1,5 млрд даляраў, паведамляе праўладная газета.

На якія мэты пойдзе крэдыт, чыноўнік не ўдакладніў, аднак распавёў, што да канца года «будуць пачатыя сем праектаў, прызнаных бакамі тэрміновымі, на суму 330 млн даляраў».

Раней улады Беларусі расказалі, што дамовіліся з Расеяй аб адтэрміноўцы выплат па раней узятых у Расеі крэдытах.

- Што тычыцца Расейскай Федэрацыі, на год нам дадзеная адтэрміноўка ў выплатах - нават не на каляндарны год, а больш. І больш за 1 млрд даляраў выплат, якія нам трэба было ажыццяўляць, мы цяпер не ажыццяўляем, - распавёў кіраўнік Мінфіна Беларусі ў красавіку.

У той жа час, прэм'ер Галоўчанка 9 жніўня пахваліўся, што эканоміка Беларусі дэманструе поспехі, але пры гэтым «сціснулася».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках