19 красавiка 2024, Пятніца, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продаж ягад і грыбоў у Беларусі стаў прыбытковым сезонным бізнэсам

5
Продаж ягад і грыбоў у Беларусі стаў прыбытковым сезонным бізнэсам

Прадаць дарункі лесу можна па-рознаму.

У параўнанні з лекавымі раслінамі больш прыбытковым сезонным бізнэсам традыцыйна становіцца продаж ягад і грыбоў. Прадаць дарункі лесу можна па-рознаму: самому на рынку, дзяржаве або здаць перакупшчыку, піша «АиФ».

Здаць дзяржаве

Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў (Белкаапсаюз) гатовы купіць дзікарослую прадукцыю: ягады і грыбы. Такія пункты прыёму працуюць ва ўсіх раёнах рэспублікі.

Ёсць і патрабаванні да тавару. Напрыклад, як паведамілі нам у Берасцейскім аблспажыўсаюзе, у сезон дажджоў важна, каб лісічкі не былі вільготнымі. Такія наўрад ці прымуць. Глядзяць і на дыяметр шапачкі, вонкавы выгляд прадукту. Агулам кошт - 4 рублі за кг чарніц і 3-3,5 - за лісічкі. Віцебскае спажывецкае таварыства закупляе дзікарослыя ягады і грыбы такімі коштамі: чарніцы - 3,9-4,5 руб, а лісічкі - 6 руб. Кошты па рэгіёнах краіны адрозніваюцца.

Уставаць трэба а 6-й раніцы

Наталля з вёскі Пестуніцы (Віцебскі р-н) больш за пяць гадоў гандлюе на гарадскім рынку грыбамі і ягадамі. З пачатку лета графік у жанчыны нязменны: уздым - а 6-й раніцы, каб адправіцца па ягады і грыбы ў лес, а ўжо ў гадзіну дня жанчына стаіць на рынку. Прадае не толькі лясны ўраджай, але і вырашчаны на сваім агародзе.

«Ужо прайшоў сезон суніц (за літр - 20 рублёў), цяпер на рынку актыўна прадаюць чарніцы (за літр - прыблізна 7-8 рублёў), а ў лясах паспяваюць дзікія маліны, якія ўжо можна знайсці на рынкавых прылаўках. З грыбоў пакуль прадаюць толькі лісічкі (за літр - 5 рублёў), і з'яўляюцца белыя грыбы (за жменю - 12-15 рублёў). Заробак не фіксаваны. За 5 літраў лісічак і вядро чарніц агулам атрымліваецца амаль 100 рублёў, ва ўдалы дзень — 150. Працую без выходных».

Пенсіянерка Вікторыя Аляксандраўна з Бабруйска гандлюе толькі чарніцамі. Кажа, у ліпені ўжо атрымаўся нядрэнны дадатак да пенсіі — амаль 350 рублёў.

«Я не раскрываю месца, дзе збіраю чарніцы. Горад невялікі, а канкурэнцыі і без гэтага дастаткова, - жартуе жанчына. - Збіраць ягады вельмі складана, сядзець на рынку праз стан здароўя таксама нялёгка. Кошт за паўлітра - 4 рублі, але літр добраму чалавеку магу аддаць і за 6».

Пытаемся ў прадаўцоў пра рынкавых перакупшчыкаў. З іх слоў, пазнаць такіх людзей лёгка. Яны скупляюць ягады на рынку ў асноўным у пенсіянераў - па 4-5 рублёў за літр, а потым адыходзяць у бок і прадаюць ягады ўжо па 7-8 рублёў. Калі хтосьці з прадаўцоў зніжае кошт свайго тавару, то ўсе ў момант апускаюць кошты, каб не пазбавіцца кліентаў. Толькі ў перакупшчыкаў кошт, як правіла, трымаецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках