29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Чарнігаўскай вобласці Украіны заявілі аб небяспецы наступу з тэрыторыі Беларусі

8
Улады Чарнігаўскай вобласці Украіны заявілі аб небяспецы наступу з тэрыторыі Беларусі

Каля ўкраінска-беларускай мяжы размешчана шмат расейскай тэхнікі.

Кіраўнік Чарнігаўскай АВА Вячаслаў Чавус заявіў, што рызыка паўторнага наступу войскаў РФ на тэрыторыю Чарнігаўскай вобласці застаецца. РФ прадаўжае назапашваць вайсковую тэхніку на тэрыторыі Беларусі каля ўкраінскіх межаў.

«На сёння магчымасць паўторнага наступу як з тэрыторыі Расеі, так і з тэрыторыі Беларусі застаецца. Рызыка ёсць. Яна была месяц таму, два, тры і цяпер застаецца. Датуль, пакуль на тэрыторыі Беларусі блізка да нашых граніц размешчана шмат расейскай тэхнікі. Яе дастаткова для таго, каб пачаць наступ. Людзей няма, але тэхніка ёсць. Гэтага дастаткова, каб сказаць, што ёсць пагроза», - адзначыў Чавус у інтэрв'ю «Супільнаму».

Са слоў кіраўніка Чарнігаўскай АВА, беларусы не будуць ваяваць ва Украіне на баку РФ.

«Што да ўдзелу Беларусі, то я думаю, што беларусы да нас не прыйдуць ваяваць па сушы», - падкрэсліў Чавус.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках