25 красавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазняк пра канферэнцыю офіса Ціханоўскай: Тое, што ўбачыў і пачуў, — гэта жахліва

133
Зянон Пазняк пра канферэнцыю офіса Ціханоўскай: Тое, што ўбачыў і пачуў, — гэта жахліва
ЗЯНОН ПАЗНЯК

Канферэнцыя прайшла 8-9 жніўня ў Вільні.

Лідар найстарэйшай у Беларусі апазіцыйнай партыі КХП-БНФ Зянон Пазняк пракаментаваў канферэнцыю офіса Ціханоўскай, якая прайшла ў Вільні 8-9 жніўня.

«Выбарачна прагледзеў выступы і размовы на канферэнцыі «Офіса» 8-га жніўня ў Вільні. Тое, што ўбачыў і пачуў, - гэта жахліва. Вось які сурагат усплывае на паверхню, калі ў краіне знішчылі нацыянальны палітычны клас. Групнікі нават у гэтых умовах акупацыі і вайны зноў паўтарылі ўсе свае калабаранцкія-расейскія догмы.

Спачатку быў паказаны фантастычны рэкламны ролік, дзе было абвешчана аб неверагодных заслугах «офіса» і (між іншым) аб тым, што групоўка вакол Ціханоўскай стварыла Полк Каліноўскага і полк «Пагоня». (Цікава, як гэта ўспрымуць самі вайскоўцы)», - піша Зянон Пазняк.

«Было сказана, што барацьба ў Беларусі з рэжымам пачалася з 2020 года, што трэба правесці выбары прэзідэнта паводле старога лукашысцкага заканадаўства, а потым - прыняць новую Канстытуцыю. Пры гэтым агент «Райман» (ён жа Лябедзька), які рабаваў незалежнасць яшчэ разам з Лукашэнкам, назваў сябе «дэпутатам незалежнасці» і г.д. - усё паводле старых праектаў і маскоўскім клішэ з 2020 года», - адзначае палітык.

Адзіным разумным выступам ён назваў выступ былога пракурора Алега Талерчыка (аднаго з кіраўнікоў «Байпола»), бо ён патлумачыў, чаму трэба вярнуць законную Канстытуцыю 1994 года і правесці не прэзідэнцкія, а парламенцкія выбары.

«Усе рабілі выгляд, што Ціханоўская ёсць нейкая «легітымная асоба». Гэты сумятлівы самападман сабраных асоб сапраўды ўражвае. Калектыўная прастрацыя свядомасці. Усё, што будуецца на ілюзіях, на падмане людзей, на фальшы і ўяўнай «легітымнасці» Ціханоўскай, якой у грамадскім сэнсе няма, а ў электаральным - не было (і што з'яўляецца бясспрэчным фактам) - усё гэта мярцвячына, якая не будзе жыць і прычыніць шкоду», - піша Пазняк.

«У палітычным сэнсе было б лепш каб гэтую групоўку ўвогуле ліквідаваць (і не гуляцца з ёй), бо, калі ўявіць горшае, што Крамлю ўдасца згуляць да канца гэтую сваю партыю з Ціханоўскай-Бабарыка, то Беларусь зноў апынецца ў лапах ужо новай пасляпуцінскай Расеі», - рэзюмаваў палітык.

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках